диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Канскі Лёва за свабоду слова ў Беларусі

Акцыя “Свабода слова для Беларусі”, якую мінулай восенню ладзіла польская філія аўтарытэтнай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная амністыя”, ўзнагароджаная Бронзавым львом на фестывалі міжнароднай рэкламы ў Канах.

Акцыя “Свабода слова ў Беларусі” палягала ў тым, што летась у лістападзе з ініцыятывы Міжнароднай амністыі два вядучых польскіх штодзённіка “Gazeta Wyborcza” i „Rzeczpospolita” выйшлі з амаль цалкам закрэсленымі тэкстамі на першых старонках – так, паводле аўтараў ідэі, выглядалі б гэтыя газеты пасля працы беларускіх цэнзараў.

Гэтаксама выглядалі і старонкі некалькіх вядучых інфармацыйных інтэрнэт-парталаў і радыёстанцый.

Да таго ж на вуліцах польскіх гарадоў былі развешаны 30 тысяч плакатаў са здымкамі вядомых беларускіх журналістаў і грамадскіх дзеячаў, якім скотчам заклеілі вусны.

Акцыя была настолькі заўважнай, што пра яе ў Польшчы памятаюць дагэтуль. А рашэнне журы фестывалю міжнароднай рэкламы ў Канах яшчэ раз нагадала польскай і міжнароднай грамадзкасці пра сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі.

Па словах прадстаўніцы Міжнароднай амністыі Мірэлы Панэк: “Гэтая ўзнагарода – па-першае ўзнагарода свету рэкламы і даецца за прафесіяналізм у гэтай галіне. Але ў дадзеным выпадку ўсе памятаюць і ведаюць, што гаворка ідзе пра Беларусь. Я цешуся з таго, што рэкламны свет даведаўся больш пра сітуацыю ў Беларусі, бо, магчыма, што некаторыя і не ведалі, што там адбываецца. Я спадзяюся, што гэта не апошняя такая кампанія. Наша арганізацыя ахвотна будзе браць удзел у падобных акцыях”.
Для Міжнароднай амністыі кампанію “Свабода слова для Беларусі” падрыхтавала фірма “Saatchi & Saatchi Poland”. Паводле словаў кіраўніка фірмы Марка Жалендзёўскага, найбольш удалай часткай кампаніі было тое, што да яе пагадзіліся далучыцца дзве вядучыя польскія газеты, а таксама ўдалае супрацоўніцтва розных СМІ.

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович