Праваслаўных у Канадзе запрашаюць....
Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная царква
Згуртаванне беларусаў Канады
524 St.Clarens Avenue, Toronto, Ontario, Canada, M6H 3W7
Tel: (416) 530-1025
Парафіяльная Рада Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы святога Кірылы Тураўскага і Галоўная Ўправа Згуртавання Беларусаў Канады запрашаюць Вас у нядзелю, 25 чэрвеня 2006 года, ушанаваць дзень светлай памяці аднаго з самых адданых Богу і беларускаму народу чалавека — Мітрапаліта Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы Уладыку Мікалая.
А 10-й гадзіне раніцы пачнецца богаслужэнне ў царкве святога Кірылы Тураўскага;
11.00 – Паніхіда;
11.30 – “Нядаўнія падзеі ды сучаснае становішча ў Беларусі – пытанні і адказы” – Сустрэча з гасцямі з Беларусі – вядомымі палітычнымі дзеячамі Валянцінай Палевіковай і Аляксандрам Дабравольскім
Старшыня ЗБК
Зміцер Эльляшэвіч - (905) 760-7447
Старшыня БАПЦ святога Кірылы Тураўскага
Міхась Тапуноў — (416) 727-7944
|