Выбар краіны

Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу на паседжанні ў пятніцу ратыфікаваў беларуска-расійскую Дамову аб роўных правах грамадзян двух краін на свабоду перамяшчэння і выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

“У адпаведнасці з Дамовай грамадзяне Беларусі і Расіі атрымоўваюць права без міграцыйнай карты заязджаць, выязджаць, знаходзіцца, праязджаць транзітам і выбіраць месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі і Расіі”, — заявіў, прадстаўляючы законапраект, старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі верхняй палаты беларускага парламента Мікалай Чаргінец.

Па яго словах, дамова дазваляе грамадзянам Беларусі ў спрошчаным парадку атрымоўваць дазвол на жыхарства ў Расіі. “Для гэтага будзе досыць дакументаў, якія пацвярджаюць беларускае грамадзянства”, — растлумачыў сенатар. Дамовай таксама грамадзяне двух дзяржаў вызваляюцца ад рэгістрацыі ў кампетэнтных органах на працягу 30 сутак са дня ўезду, адзначыў Н.Чаргінец.

Намеснік міністра ўнутраных спраў Віктар Філіставіч, адказваючы на пытанні журналістаў, падкрэсліў, што “грамадзяне Беларусі вызваляюцца ад рэгістрацыі ва ўсіх гарадах Расіі, у тым ліку і ў сталіцы, на працягу месяца”. Па яго словах штогод больш 10 тысяч грамадзян Расіі наведвае Беларусь, прыблізна раўназначная лічба і грамадзян Беларусі, што наведваюць Расію.

www.belaruspartizan.org
‹‹ на галоўную | у архіў