Санкцыі 35 краін да беларускіх чыноўнікаў...
Да фінансавых санкцый Еўрасаюза ў дачыненні 36 высокапастаўленых беларускіх службовых асобаў далучыліся яшчэ 10 краін — Албанія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Македонія, Румынія, Нарвегія, Сербія, Харватыя.
Нагадаем, 18 траўня міністры замежных спраў 25 краін — чальцоў Еўрасаюза прынялі рашэнне аб арышце банкаўскіх рахункаў і нерухомасці 36 беларускіх службовых асобаў са спісу не ўязных на тэрыторыю краін ЕС. Службоўцам з гэтага спісу і звязаным з імі асобам ставіцца ў віну парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні грамадзянскага грамадства і дэмакратычнай апазіцыі падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2006 года.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рады ЕС, узгаданыя дзяржавы абвясцілі аб гатоўнасці ўзгадніць сваю нацыянальную палітыку з рашэннем краін Еўрасаюза, які прывітаў падобную гатоўнасць, паколькі, як лічаць у ЕС, гэта падвысіць эфектыўнасць уведзеных санкцый.
Паводле БелаПАН
|