диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Прэзентацыя кніжнай серыі “Biblioteka bialoruska”

Убачыць і пачуць плён новых беларуска-польскіх літаратурных дачыненняў можна было на вечарыне, якая адбылася 13 чэрвеня, а 18-й гадзіне, у актавай залі філфаку Белдзяржуніверсітэта (Мінск). Гэта была прэзентацыя новай кніжнай серыі “Biblioteka bialoruska” — яе сёлета заснавалі некалькі польскіх інстытуцыяў. У гэтай серыі ва Уроцлаве ўжо выдадзеныя тры кнігі беларускіх пісьменнікаў. Такой цікавасці палякаў да беларускай літаратуры, як цяпер, раней не назіралася ніколі, адзначыў напярэдадні прэзентацыі ў інтэрв’ю радыё “Свабода” рэдактар новай серыі з беларускага боку Лявон Баршчэўскі.

Што і хто ў беларускай літаратуры цікавіць польскіх перакладчыкаў і чытачоў? Гаворыць рэдактар новай кніжнай серыі “Biblioteka bialoruska” Лявон Баршчэўскі: “Першая кніжка — Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава “Калі рукаюцца душы” ў перакладзе Чэслава Сэнюха. Другая — дзвюхмоўная кніжка вершаў Андрэя Хадановіча, якога на польскую перакладалі вельмі вядомыя ў Польшчы перакладчыкі Адам Паморскі і Лешак Энгелькінг, а таксама вядомы беларускі інтэлектуал Ян Максімук. І трэцяя, якая літаральна днямі з’явілася на паліцах кнігарняў Уроцлава, — гэта кніжка Уладзімера Арлова “Каханак яе вялікасці”.

Усе гэтыя кнігі выдадзеныя ў шыкоўным афармленні і маюць вельмі прэзентацыйны выгляд, што, на думку спадара Баршчэўскага, цяпер вельмі важна як для папулярызацыі беларускае літаратуры за мяжой, так і для айчынных калекцыянераў такіх рарытэтаў. Да канца году польскую серыю “Bibliotekі...” папоўняць тамы Алеся Разанава, Валянціна Акудовіча, анталогіі маладой паэзіі і сучаснай публіцыстыкі.

Але на вечары быў прэзентаваны і том знанага польскага паэта Канстантага Ільдэфанса Гальчынскага “Сёмае неба”. Кніга Гальчынскага на беларускай мове павінна была выйсці яшчэ летась, да стагоддзя польскага творцы. Але, паэтычным гурманам лічба ў 100 год не павінна перашкодзіць атрымаць асалоду, тым больш магчымасць такая з’яўляецца ўпершыню.

Па словах складальніка кнігі Гальчынскага Андрэя Хадановіча: “Такой паэзіі ў свеце даўно няма. Яна наскрозь імправізацыйная, асацыюецца са стыхіяй музыкі, з сальта-мартале экстрэмальных артыстаў, і гэтыя фантастычныя метафарычныя скачкі Гальчынскаму цудоўна ўдаваліся”.

Паводле радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович