На Украіне газ даражэе на 85%

З першага ліпеня Нацыянальная камісія рэгулявання электраэнергетыкі Украіны падвысіла кошт на газ, які пастаўляецца для бюджэтных арганізацый і ўстаноў, на 85%, да 648 грыўняў за тысячу кубічных метраў. Пры гэтым кошт газу для бюджэтных арганізацый складзе 88% эканамічна абгрунтаванага ўзроўню.

Па звестках украінскага міністэрства энергетыкі, эканамічна абгрунтаваны кошт газу для бюджэтных арганізацый складае 737,8 грыўняў за тысячу кубічных метраў.

Цяперашняе падвышэнне тарыфаў стане другім за апошнія некалькі месяцаў. З першага траўня тарыфы ўжо былі падвышаныя на 25%. Тады прафсаюзы папярэдзілі ўрад, што ўстрояць масавы страйк у выпадку неабгрунтаванага падвышэння коштаў на камунальныя паслугі.

Адзін з кіраўнікоў прапрэзідэнцкай “Нашай Украіны”, Аляксандр Ткаленка, адзначыў, што падвышэнне коштаў на газ – змушаная мера. “Да таго ж ва Украіне самыя нізкія кошты на “блакітнае паліва” сярод краін СНД, што прывяло да таго, што ўся камунальная энергетыка — мае рэнтабельнасць мінус 30% у сярэднім. У такім стане нельга нармальна падрыхтавацца да ацяпляльнага сезону”, — лічыць украінскі палітык.

Паводле “Українська правда” і www.telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў