Слова быць незалежнымі...
Лукашэнка лічыць, што Расія ставіць пад пагрозу выкананне дасягнутых дамоўленасцяў, што Беларусь па-ранейшаму адданая ідэям інтэграцыі з Расійскай Федэрацыяй, але ў вызначаных пытаннях застаецца непахіснай і ніколі не ўвойдзе ў яе склад. Ён таксама заявіў, што не пойдзе на продаж Расіі “Белтрансгаза” па балансавай вартасці.
Гэтыя заявы прэзідэнт Беларусі зрабіў падчас сустрэчы з губернатарам Алтайскага боку Аляксандрам Карліным у Мінску 8 чэрвеня.
“Нам гэта не трэба, Беларусь — прыгожая самадастатковая краіна”, — цытуе заяву кіраўніка дзяржавы “Інтэрфакс”.
Таксама ў гутарцы Лукашэнка закрануў і пытанне ўвядзення адзінай валюты на тэрыторыі Беларусі і Расіі. “Пытанне валюты неабходна прапісаць у Канстытуцыйным акце Саюзнай дзяржавы, які будзе прымацца на рэферэндуме”, — сказаў Лукашэнка.
Адносна пытання стварэння роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання двух краін прэзідэнт адзначыў, што рэспубліка не пойдзе на продаж “Белтрансгаза” Расіі па балансавай вартасці.
“Прыняць такія ўмовы можна толькі пры згодзе Расіі даць магчымасць Беларусі ўдзельнічаць у распрацоўцы радовішчаў вуглевадароднай сыравіны”, — заявілі ў прэс-службе прэзідэнта, спасылаючыся на выказванні прэзідэнта Беларусі.
Між іншым, напрыканцы сустрэчы ў прэс-службе паведамілі “Інтэрфаксу”, што “глава дзяржавы лічыць, што расійскі бок ставіць пад пагрозу выкананне дамоўленасці аб стварэнні роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання”. “Так, ужо сёння расійскі газ на мяжы Беларусі і Расіі каштуе ў 1,5 разу даражэй чым, да прыкладу, ён абыходзіцца прадпрыемствам Смаленска”, — адзначылі ў прэс-службе.
Паводле “Інтэрфаксу” і www.telegraf.by
|