Беларусь забараніла ўезд уладам ЗША і Еўрасаюза
Беларусь заявіла ў чацвер, што забараняе ўезд на сваю тэрыторыю ўладам ЗША і Еўрасаюза, у адказ на санкцыі і забарону ўезду ў ЗША прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку і беларускім службоўцам.
Аб забароне ў чацвер (8 чэрвеня 2006 года) распавёў на брыфінгу прэс-сакратар міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў. Ён адмовіўся паведаміць, хто ўваходзіць у падрыхтаваны спіс, але сказаў, што ў ім утрымліваюцца імёны “найбольш адыёзных палітычных фігур”, якія выказваліся супраць палітыкі, што праводзяць дзяржаўныя органы Беларусі.
Газета.Ru
|