диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Калі адменяць штамп дазволу

Міністэрства ўнутраных спраў рэкамендуе грамадзянам Беларусі не афармляць штамп дазволу на выезд ва ўсе краіны свету больш як на два гады. Як паведамілі ў Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі згаданага ведамства, ад 31 снежня 2007 году дазвольныя запісы плануецца скасаваць. Падобнага рашэння Канстытуцыйны суд Беларусі дамагаецца ад 2002 году.

На хадайніцтва экс-дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Парфяновіча Канстытуцыйны суд пастанавіў адмяніць дазвольны запіс яшчэ ў верасні 2002 году. І гэтае рашэнне, паводле намесніка кіраўніка Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Аляксея Бегуна, урэшце трэба выконваць: “Адназначна, што гэтае пытанне разгледжанае і на калегіі МУС, і прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пастаўленая такая задача. Але юрыдычна гэта можна зрабіць толькі законам, гэта па-першае. Па-другое, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы для таго, каб асобы, абмежаваныя ў праве на выезд, з краіны выехаць не змаглі, а асобы, не абмежаваныя ў гэтым праве, вольна б выязджалі і прыбывалі на тэрыторыю іншай дзяржавы. Найбліжэйшым часам мы яшчэ больш актывізуем працу дзеля стварэння ўмоў, каб штамп скасаваць”.

Паводле Аляксея Бегуна, цягам трох гадоў адбудзецца чарговая пашпартная “рэвізія”: будуць уведзеныя біяметрычныя пашпарты з лічбавым здымкам уладальніка, адбіткам пальцаў, звесткамі пра рост і вагу. Паралельна ствараецца адзіная сістэма ўліку грамадзянаў, якая знаходзіцца ў кампетэнцыі Дзяржаўнага памежнага камітэту. Між тым, ва ўпраўленні памежнага кантролю згаданага ведамства заявілі, што хоць сёння гатовыя адмовіцца ад патрабавання наяўнасці дазвольнага запісу.

Па словах прадстаўніка ўпраўлення: “Падрыхтоўка і афармленне дакументаў для выезду за мяжу ўваходзіць у кампетэнцыю Міністэрства ўнутраных спраў. Памежныя войскі толькі выконваюць нарматыўна-прававыя акты і заканадаўства Рэспублікі Беларусь. І калі на ўзроўні дзяржавы будзе прынятае рашэнне адзнаку скасаваць, то мы гатовыя хоць зараз гэтую функцыю не выконваць. Бо мы фігуруем толькі як выканаўцы”.

Суддзя Канстытуцыйнага суду Беларусі ў справах скасавання дазвольнага штампу Валянцін Шуклін вітае рашэнне МУС, аднак кажа, што трэба пачакаць з абвяшчэннем канчатковай даты, бо дагэтуль абвяшчаліся зусім іншыя тэрміны скасавання дазвольнага запісу: “Варта пачакаць, наколькі ўсё гэта будзе зроблена аператыўна. Таму што яшчэ некалькі гадоў таму прэзідэнт паставіў задачу, праект закону падрыхтаваны, які мусіць быць цяпер разгледжаны і прынятыя адпаведныя захады да выканання, перадусім, указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і заключэння Канстытуцыйнага суду. Вось давайце і паглядзім, наколькі чыноўнікі выконваюць прадпісанні прэзідэнта і наколькі яны выконваюць заключэнні Канстытуцыйнага суду”.

Меркавалася, што штампы знікнуць з пашпартоў ад пачатку 2006 году. Аднак шэраг ведамстваў, перадусім, МУС і Дзяржаўны камітэт памежных войскаў, заявілі, што дадзеная працэдура дазваляе кантраляваць паток грамадзян, што едуць праз мяжу і адпаведнай замены яму ня знойдзена.

У Міністэрстве ўнутраных спраў адмовіліся пракаментаваць, ці будуць у выпадку скасавання штампу кампенсаваныя сумы, якія грамадзяне ўжо заплацілі за афармленне дазвольнага запісу ўключна да 2011 году. Пасля таго, як ад 2006 году штамп з пашпартоў ня знік, як было абяцана, бальшыня заяўнікаў аплацілі пошліну на пяць гадоў. Дзеянне штампу на кожны год каштуе 31 тысячу рублёў.

www.svaboda.org

‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович