“Грынпіс” прэзентуе незалежнае даследаванне вынікаў аварыі на ЧАЭС

Сёння ў Мінску адбудзецца прэзентацыя справаздачы аб выніках аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Справаздача падрыхтаваная міжнароднай экалагічнай арганізацыяй “Грынпіс”. Гэта альтэрнатыўны погляд на праблему наступстваў аварыі. Нагадаем, перад 20-годзем аварыі свой дакумент прадставілі грамадзкасці Міжнароднае агенцтва атамнай энергіі (МАГАТЭ) і Cусветная арганізацыя аховы здароўя.

Прадстаўнікі “Грынпіс” заяўляюць, што падставай для даследаванняў стала актывізацыя прыхільнікаў атамнай энергетыкі ва ўсім свеце. Да прыкладу, 20-годзе Чарнобылю ў Беларусі адзначанае заявамі аб падрыхтоўцы да будаўніцтва ўласнай АЭС. Гаворыць акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Алег Мартыненка: “З улікам меркаванага росту цэнаў, фізічнага знішчэння арганічных прыродных носьбітаў энергіі, атам застаецца адзінай альтэрнатывай развіцця чалавечай цывілізацыі. У нас не застаецца нічога іншага, як проста зрабіць такі ж крок”.

Справаздачу “Грынпіс” рыхтавалі больш за 50 навукоўцаў з розных краінаў свету. На міжнародным узроўні дакумент быў прэзентаваны ў дні 20-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Незалежнае даследаванне істотна розніцца ад вынікаў, зробленых афіцыйнымі экспертамі МАГАТЭ, кажа ўдзельніца праекту “Грынпіс” у Беларусі Марына Каравай: “МАГАТЭ” і Усясветная арганізацыя аховы здароўя зрабілі такія высновы, што ў выніку аварыі загінулі чатыры тысячы чалавек. У дакладзе “Грынпіс” гаворыцца, што ў выніку наступстваў Чарнобылю, насамрэч памерлі 97 тысяч чалавек”.

Марына Каравай – адна з актывістак беларускай грамадскай ініцыятывы “Антыядзерная кампанія”. Сёлета ўдзельнікі гэтага руху разам з прадстаўнікамі іншых грамадскіх і экалагічных арганізацыяў правялі ў Мінску пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай АЭС. Менавіта наступствы ядзернай аварыі ў Чарнобылі называюць найвялікшай праблемай для Беларусі і простыя грамадзяне...

www.svaboda.org
‹‹ на галоўную | у архіў