Прэзентацыя кнігі прозы С.Балахонава “Імя грушы”
16 чэрвеня, у Малой зале дому літаратара, а 18:00 адбудзецца “Матэрыялізацыя Балахонава ў Мінску” — прэзентацыя кнігі прозы С.Балахонава “Імя грушы”.
Вядучыя: Ігар Бабкоў і Валянцін Акудовіч
У праграме запланаваны:
– выступ, чытанні і спевы Сяргея Балахонава;
– спевы Андрэя Мельнікава;
– тэатральная пастаноўка “Палескія мядзведзікі”;
– жывая дыскусія з удзелам І.Бабкова, В.Акудовіча, А.Касцюшкі, Ю.Крупенька, В.Булгакава, Г.Кісьліцынай, А.Скурко і іншых пачэсных суайчыннікаў.
Уваход вольны
|