Анонсы клубных канцэртаў
Адборачны тур “Басовішча-2006”
9 чэрвеня, а 17:00 у Мінску, у дзіцячым парку “Dreamland” адбудзецца адборачны тур “Басовішча-2006”.
Удзел у конкурснай праграме прымаюць маладыя гурты. Сюрпрызам для наведвальнікаў будуць выступы зорак, імёны якіх арганізатары пакуль не агучваюць.
Кошт квіткоў такі ж як і ў любы іншы дзень у “DREAMLAND”:
Дарослы – 13000
Студэнцкі, школьны – 12000
Групавы (група ад 10 чалавек) – 9000.
Адрас "DREAMLAND": вул. Арлоўская, 80; сайт: http://dreamland.by/
У кошт квітка на адборачны тур “Басовішча-2006” уваходзяць атракцыёны на ўсёй тэрыторыі парка.
Народны Альбом
У “Палацы Мастацтваў” 18 чэрвеня, а 19:00 будзе прадстаўлены “Народны Альбом”!
Доўгачаканы канцэрт легендарнага супольнага праекту беларускіх музыкаў на словы Міхала Анемпадыстава з удзелам Л. Вольскага, К. Камоцкай, З. Вайцюшкевіча і А. Памідорава.
Кошт уваходу: 20 000 р. Замова квіткоў па тэлефонах: 608-95-86; 678-18-99; 506-24-05; 560-92-94.
Колькасць месцаў абмежаваная!
Тур “United music on the road”
22 чэрвеня ў клубе Акварыум (вул.Харужай,14) у рамках еўрапейскага тура “United music on the road” адбудзецца канцэрт легендарных чэшскіх рок-гуртоў: “Uz jsme doma”, “MCH band”, “Post-it”, “Cocotte minute”, “Ahmed ma hlad”. Пры падтрымцы беларускіх гуртоў “INDIGA” і “Parason”.
Пачатак 18:00.
Квіткі можна набыць у пераходзе станцыі м. Я.Коласа і перад пачаткам канцэрту.
Даведкі: 578-97-08, 649-08-88.
“Купальскі фэст”
25 чэрвеня ў Палацы Мастацтваў (ст.м. Плошча Перамогі, вул. Казлова,3) адбудзецца “Купальскі фэст” з удзелам фольк-гуртоў: “GUDA”, “ГОСЬЦИЦА”, “ЯР” і інш. Пачатак 19:00. Кошт квітка 7000.
У рамках фэсту БМАgroup прэзентуе новыя альбомы: “ЯР” — “Вясна чырвоная”, “GUDA” — “Гульні багоў”, “ГОСЬЦИЦА” — “Пералёт трава”.
Квіткі можна набыць у пераходзе станцыі м. Я.Коласа і перад пачаткам канцэрту.
Даведкі па тэл. 649-08-88, 766-24-25.
|