Газ ці воля...

У інтэрв’ю “Незалежнай газеце” кіраўнік Лічыльнай палаты Расіі Сяргей Сцяпашын заявіў, што падчас абмеркавання з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнка росту коштаў на газ, сказаў таму: “Калі Расія і Беларусь будуць адзінай дзяржавай, тады і кошт газу будзе іншы”.

Але ў Лукашэнкі, па словах Сцяпашына, ёсць свае контраргументы. “Газпрам” гатовы актыўна ўдзельнічаць у прыватызацыі “Белтрансгаза”, — гаворыць кіраўнік Лічыльнай палаты Расіі. — Аляксандр Рыгоравіч гаворыць — мы не супраць, але дайце нам магчымасць доступу да радовішчаў у Расіі. У нас для гэтага ёсць грошы. Чаму брытанскія кампаніі могуць атрымаць такі доступ, а мы не можам? Лічу, што гэта тэма для гутаркі.

Зараз ідзе вельмі складаны працэс, і трэба разумець, што Беларусь ужо не тая, якой яна была 5-6 гадоў назад. Калі тады вялікая частка беларускага народа гаварыла аб тым, што яны гатовыя не проста аб’яднацца, а ўвайсці ў склад Расіі, то сёння прыхільнікаў такога варыянту — меншасць. Далей будзе яшчэ менш. Яны за то, каб мы былі разам, але яны ў большай ступені ўсвядомілі ўласную каштоўнасць, сваю ідэнтычнасць. Беларускі народ годны большай павагі, чым шматлікім гэта падаецца. У нас усё ж такі савецка-імперская фанабэрыя захавалася ў некаторых. Трэба ад яе пазбаўляцца”.

Незалежная газета
‹‹ на галоўную | у архіў