диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Небяспека для Расіі

“Украіну, апошнім часам, часта параўноўваюць з Расіяй і гавораць, што ў гэтым Украіна адстае ад Расіі на дзесяць гадоў, у тым — яшчэ на столькі-та гадоў. Зараз я, пэўна, упершыню маю гонар сказаць аб тым, што ў вобласці свабоды СМІ Украіна апераджае Расію”, — сказала ў нядзелю галоўны рэдактар Інтэрнэт-газеты “Украінская праўда” Алёна Прытула.

На “круглым стале” “СМІ на постсавецкай прасторы: ад дыктатуры да дэмакратыі?”, які прайшоў у Маскве напярэдадні Сусветнага газетнага кангрэса, украінская журналістка заявіла, што на Украіне ўлада падтрымлівае волю СМІ. “Вядома, яшчэ бываюць памылкі, але, прынамсі, улада заяўляе аб намеры падтрымліваць свабоду слова і спрабуе прытрымлівацца гэтых заяў”, — сказала Прытула.

Галоўны рэдактар беларускай газеты “Наша Нiва” Андрэй Дынько ў сваю чаргу сказаў: “Я жадаю перасцерагчы ад небяспекі, якая чакае Расію”.

Адзначыўшы, што ў Беларусі поўнасцю адсутнічаюць незалежныя радыё і тэлебачанне, журналіст заявіў: “Адной з небяспекі, пагрозлівых беларускім СМІ, з’яўляецца абсалютызацыя дзяржавы. Думаю, у апошнія гады такая небяспека ёсць і ў Расіі”.

Дынько лічыць, што расійскія СМІ, а таксама іншыя СМІ на постсавецкай прасторы часта бываюць неаб’ектыўнымі ў асвятленні сітуацыі ў Беларусі, замоўчваюць наяўныя там праблемы. “Расійскія журналісты павінны разумець, што калі яны дазволяць усталёўваць “зоны няволі”, напрыклад, у асвятленні падзей у суседніх краінах, гэтыя “зоны няволі” будуць распаўзацца, уключаючы ў сябе ўсе новыя тэмы. Мы гэта ведаем на прыкладзе нашых СМІ і ведаем, як дрэнна атрымалася ў выніку”, — сказаў беларускі журналіст.

РІА “Навіны”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович