Беларуская опера рыхтуецца да гастроляў у Нямеччыне
Трупа Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы рыхтуецца
да летніх гастроляў. У ліпені — жніўні артысты адправяцца ў Нямеччыну
для ўдзелу ў штогадовым оперным фэсце “Open Air”, які праходзіць
улетку па ўсёй краіне. Артысты разлічваюць здзівіць пераборлівую
нямецкую публіку трыма кітамі беларускай оперы: спектаклямі “Кармэн”,
“Турандот” і сцэнічным дзействам “Карміна Бурана”.
Беларускія спевакі выступяць на самых вядомых пляцоўках Паўднёвай
Нямеччыны: у манастыры ў Лоршэ (помнік сусветнай культурнай спадчыны)
і манастыры Бенядзікта, дзе, дарэчы, і быў выяўлены рукапіс “Carmina
Burana” (зборнік сярэднявечнай лірыкі, на тэксты з якога Карл Орф
напісаў сваю сцэнічную кантату). А таксама ў замку ў Карлсруэ і
Домскім саборы ў Трырэ.
“Мінск-Навіны”
|