Анонс! Святое набажэнства ў Варшаве
Паважанае спадарства!
Сардэчна запрашаем Вас на набажэнства, на беларускай мове, якое
адбудзецца ў нядзелю, 7 чэрвеня а 18 гадзіне вечара ў Дамініканскім
кляштары па вуліцы Дамініканская, 2. Святое набажэнства адпраўляецца
штомесяц для Беларуска-Ліцвінскага Акадэмічнага Пастырства беларускімі
святарамі-дамініканцамі, якія навучаюцца ў Варшаве.
Пасля набажэнства запрашаюць усіх у парафіяльную залу, дзе адбываюцца
традыцыйныя сустрэчы. Просьба прыносіць з сабою печыва і садавіну.
Беларуская ініцыятыва
|