Фестываль “Skanu fantazija”
У Цэнтры беларускай культуры адбылася сустрэча з нашымі суайчыннікамі
з Мінска — ўдзельнікамі папулярнага ў нашым горадзе фестывалю “Skanu
fantazija”.
Узорны эстрадны аркестр Мінскага палаца дзяцей і моладзі ў складзе
15 чалавек, пад кіраўніцтвам Васіля Коназа быў запрошаны нашай гарадской
Думай і Домам творчасці на фестываль інструментальнай музыкі “Skanu
fantazija.
Ініцыятарам падобнага фестывалю ў 2002 годзе стаў Дом творчасці
пад кіраўніцтвам Айны Янсане. Фестываль набыў папулярнасць і стаў
з цягам часу міжнародным. У сёлетнім фестывалі прымалі ўдзел аркестры
з Эстоніі, Польшчы, Беларусі (Мінск), Расіі (Санкт-Пецярбург), Латвіі
(Рыга, Венспілс, Даўгаўпілс).
Сустрэча з маладымі талентамі з Мінска, на якую была запрошана
таксама і студэнцкая моладзь, якая вывучае беларускую мову і культуру,
прайшла ў атмасферы ўзаемапаразумення і цеплыні, і доўжылася амаль
дзве гадзіны.
Таццяна Бучэль
|