Газавае пытанне будзе абмяркоўвацца прэзідэнтамі
Барадзін: вырашаючы “газавае пытанне”, неабходна памятаць і пра
наша імкненне ўвайсці ў Сусветную гандлёвую арганізацыю (СГА), і
пра саюзную дамову паміж Беларуссю і Расіяй.
Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі Павел Барадзін
лічыць, што пытанне аб кошце на газ для Беларусі будзе вырашацца
на ўзроўні прэзідэнтаў. Аб гэтым Павел Барадзін заявіў у інтэрв’ю
журналістам у Мінску, каментуючы інфармацыю аб новай прапанове “Газпрома”
— павялічыць вартасць газу для Беларусі да 200 даляраў.
“У нас цалкам разумныя прэзідэнты і яны дамовяцца аб кошце на газ
для Беларусі”, — цытуе “Інтэрфакс” Паўла Барадзіна. Пры гэтым ён
адзначыў, што “безумоўна, кошт на расійскі газ будзе расці”.
“Гэтае пытанне трэба ставіць шырэй, калі мы гаворым аб жаданні
ўвайсці ў СГА. Але з іншага боку, калі гаварыць аб адзінай эканамічнай
прасторы ў Саюзнай дзяржаве і адзіным аплатным сродку, то ў нас
павінна быць і адзіная грашовая палітыка”, — перакананы Павел Барадзін.
“Газпром” заявіў аб падвышэнні кошту на газ, спажываемы Беларуссю,
да еўрапейскага ўзроўню ў канцы сакавіка бягучага года. Першапачаткова
расійскі газавы манапаліст заяўляў, што вартасць “блакітнага паліва”
для Беларусі будзе павялічаная ў тры разы (да 147 даляраў за тысячу
кубаметраў).
Аднак, на гэтым тыдні са спасылкай на крыніцы ў “Газпроме” газета
“КоммерсантЪ” паведаміла, што расійскі газавы манапаліст збіраецца
павялічыць кошт газу для Беларусі ў 4,5 разу — да 200 даляраў за
тысячу кубаметраў.
Беларускі бок, спачатку, з сакавіка, заяўляў, што рэзкае падвышэнне
вартасці газу супярэчыць саюзнай дамове, падпісанаму Беларуссю і
Расіяй. Урад Беларусі падкрэсліваў, што, калі і можна гаварыць аб
падвышэнні кошту на газ, то толькі на 10-15%.
Паміж тым, супрацоўнікі Інстытута эканомікі Акадэміі навук мяркуюць,
што павышэнне кошту на газ на кожныя 10 даляраў будзе раўназначны
для Беларусі страце 200 млн. даляраў.
Паводле www.telegraf.by
|