Мара жыць у Расіі
Большасць апытаных жыхароў Украіны, Беларусі і Казахстана хочуць,
каб іх краіны аб’ядналіся з Расіяй. Такія вынікі сацыялагічнага
даследавання, праведзенага ў рамках пятай хвалі праекту “Еўразійскі
манітор”, перадае агенцтва “Інтэрфакс”.
Так, на прапанову вылучыць дзяржаву, з якой трэба было б аб’яднацца
іх краіне, 51,1% ўкраінцаў, 54,4% грамадзян Казахстана і 57,6% беларусаў
назвалі Расію. Другое месца па сімпатыях рэспандэнтаў заняла Беларусь,
з якой аб’яднацца пажадалі 21,2% грамадзян Казахстана, 21,9% ўкраінцаў
і 36,6% расейцаў. На трэцім месцы апынулася Украіна, з ёй аб’яднацца
пажадалі 21,2% грамадзян Казахстана, 21,9% беларусаў і 36,6% расейцаў.
Па словах аднаго з арганізатараў маніторынгу, кіраўніка даследчай
кампаніі R&B Яўгенія Капацько, у чатырох краінах апытанні былі
праведзены ў красавіку-траўні 2006 года па рэпрэзентатыўнай выбарцы,
і яго хібнасць не перавышае 3 адсоткаў.
Так, у Расіі Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі і
Даследчай групай “Цыркон” было апытана 1600 чалавек, на Украіне
кампаніяй Research & Branding Group 2100 чалавек, у Беларусі
— Сацыялагічнай лабараторыяй “Новак” 1100 чалавек і ў Казахстане
— Інстытутам параўнальных сацыяльных даследаванняў “ЦЕССИ-Казахстан”
тысяча чалавек.
Інтэрфакс
|