Сустрэчы беларускай апазіцыі ў латвійскім парламенце
24 траўня ў Рыгу для правядзення сустрэч з латвійскімі парламентарыямі
прыбыла група беларускіх прадстаўнікоў ад апазіцыі. Падчас візіту
беларускія апазіцыянеры маюць намер абмеркаваць з латвійскімі палітыкамі
сітуацыю ў Беларусі пасля выбараў 19 сакавіка. Візіт арганізаваны
па запрашэнні латвійскіх дэпутатаў.
“Групай парламентарыяў Латвіі па падтрымцы дэмакратычных працэсаў
у парламенце і грамадстве Беларусі” сумесна з латвійскай грамадскай
арганізацыяй “Адкрытая Беларусь” прадстаўнікі беларускай апазіцыі
запрошаныя на двухдзённы візіт.
У склад беларускай дэлегацыі ўваходзяць Ірына Казуліна, кіраўнік
сацыялагічнай лабараторыі “Новак” Вардамацкі, старшыня “Праваабарончага
альянсу” Гразнова, рэдактар “БДГ. Дзелавой газеты” Марцаў; эканаміст,
намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Раманчук і лідэр
Партыі камуністаў Калякін.
Ужо 24 траўня прайшлі абмеркаванні некаторых пытанняў далейшага
развіцця сітуацыі ў Беларусі.
Падчас абмеркаванняў уплыву Расіі на беларускую сітуацыю з дэпутатамі
латвійскага парламента, прадстаўнік АГП, эканаміст Раманчук выказаў
меркаванне, што прэзідэнт Расіі Ўладзімір Пуцін “дужаецца не з Лукашэнка,
а з яго лабістамі ў Крамлю”, уплыў якіх ён павінен нейтралізаваць
у першую чаргу.
У той жа час, Сяргей Калякін лічыць, што “Расійскае кіраўніцтва
паставіла задачу не дапусціць або спыніць увесь рээкспарт расійскіх
энерганосьбітаў на Захад і перакрыць каналы іншай расійскай прадукцыі,
якая ішла праз Беларусь і з’яўлялася сур’ёзнай дапамогай беларускаму
бюджэту”.
Па меркаванні прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, Беларусь “павінна
стаць пытаннем маральнай палітыкі для ЗША і Еўрасаюза, той балючай
тэмай, якую варта абмяркоўваць, у тым ліку і з Масквой”.
www.telegraf.by
|