диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Беларусь зачыніць неба для “нячэсных” самалётаў

Прыкладам прыватнай ініцыятывы главы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леаніда Козіка, які адстойвае ў міжнародных інстанцыях сваё права як грамадзяніна еўрапейскай краіны наведваць іншыя краіны кантынента, чаго ён сёння пазбаўлены, бо патрапіў у “чорны спіс” неўяздных у ЕС беларускіх службоўцаў, вырашылі рушыць услед на дзяржаўным узроўні.

Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам ўраду даручана падрыхтаваць у міжнародныя суды па правах чалавека зварот для даследавання пытання правамернасці абмежавання перамяшчэння для асобных беларускіх службоўцаў па тэрыторыі ЕС і ЗША.

“Трэба падрыхтаваць Міністэрству юстыцыі зварот у адпаведныя міжнародныя суды, Еўрапейскі суд па правах чалавека. Хто даў права абмяжоўваць вас у перамяшчэнні або прэм’ера, які наогул не займаўся прэзідэнцкімі выбарамі, — заявіў Лукашэнка 23 траўня, адказваючы на пытанні дэпутатаў. — Што, ёсць рашэнне нейкага міжнароднага суду, што Лукашэнка або Сідорскі злачынцы? Няма такога рашэння суду. Усё гэта сшытае белымі ніткамі! І потым, на якой падставе яны забараняюць перамяшчэнне?”.

Хоць Лукашэнка і лічыць рашэнне аб забароне ўезду ў Еўрасаюз тром дзесяткам беларускіх службоўцаў пройгрышным для ЕС варыянтам, дабіцца адмены санкцый, судзячы па дачыненні Захаду да наяўнай у Беларусі сістэме ўлады, будзе практычна немагчыма.

Але кроў і еўрапейскім, і заакіянскім дэмакратызатарам у сінявокай могуць папсаваць. Да прыкладу, зачыняць неба над Беларуссю для іх самалётаў. Гэта можа стаць адэкватным адказам на эксцэс падчас палёту ўрадавай дэлегацыі нашай краіны на Кубу. Тады, нагадаем, з-за прысутнасці на борце самалёта двух службоўцаў з спісу неўяздных (Праляскоўскага і Зімоўскага) беларускаму самалёту ў дазапраўцы адмовілі Ісландыя і Канада, а на зваротным шляху ў адмову пайшлі і ЗША, так што ляцець на радзіму прыйшлося праз Барбадос і Канары.

Адказваючы на пытанні дэпутатаў у Авальнай зале Палаты прадстаўнікоў, Аляксандр Лукашэнка назваў гэтую сітуацыю “поўнай дзікасцю”. “Я даў даручэнне ўраду і здзіўляюся, чаму не прынятыя кардынальныя адэкватныя меры. Хай лётаюць праз Прыбалтыку, Украіну, а асноўны маршрут варта перакрыць. Можа мы ў гэтым нешта страцім, але мы павінны паказаць ім свой гонар”, — заявіў прэзідэнт Беларусі.

“Белорусские новости”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович