диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Саюз беларускіх пісьменнікаў “forever”

Вярхоўны суд Беларусі спыніў судовую вытворчасць у справе ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Такое рашэнне прынятае сёння паводле хадайніцтва Міністэрства юстыцыі, якое адклікала адпаведны пазоў. Суддзя Генадзь Мільто абвясціў, што гэтае рашэнне канчатковае і абскарджанню не падлягае.

Пасля таго, як сябры грамадскай арганізацыі здолелі давесці ў судзе неабгрунтаванасць галоўнага абвінавачання, Міністэрства юстыцыі заявіла пра магчымасць адклікання свайго пазову

Галоўным пунктам абвінавачання была нестатутная дзейнасць. Пад такой дзейнасцю мелася на ўвазе правядзенне з’езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Да апошняга моманту кіраўніцтва Саюзу беларускіх пісьменнікаў не было пэўнае, ці будзе спынены працэс ліквідацыі арганізацыі. Намеснік старшыні СПБ Барыс Пятровіч сказаў: “Усё залежала па вялікім рахунку ад таго, ці на вышэйшым узроўні прымуць рашэнне захаваць Саюз беларускіх пісьменнікаў ці ліквідаваць. Дзякуй Богу, цвярозы розум перамог. Я не магу прагназаваць на будучыню. Але тое, што сёння ў Беларусі існуюць два саюзы, гэта змяняе сітуацыю”.

Паводле спадара Пятровіча, шыльда з гербам “Пагоня” была знятая з уваходу ў будынак Дому літаратара цяперашняй адміністрацыяй, але знаходзіцца на захаванні ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў. Нагадаем, што гэта было адной з умоваў адклікання пазовы аб ліквідацыі. Пісьменнікі выправілі таксама і іншыя нязначныя заўвагі з боку міністэрства. Аднак не гэта было галоўнай прычынай, з-за якой Мін’юст вырашыў адмовіцца ад намеру ліквідаваць найстарэйшую творчую арганізацыю. Колішняя старшыня Саюзу, пісьменніца Вольга Іпатава, сказала: “Санкцыі Еўрасаюзу, якія былі ўведзеныя адносна нявыезду чыноўнікаў, яны пачынаюць цяпер спрацоўваць. Ня вельмі прыемна бачыць сваё прозвішча, а таксама ўявіць што ўсе твае родзічы не змогуць паехаць у Еўропу, вось гэты псіхалагічны ціск спрацоўвае. Я так бачу сітуацыю”.

Ня вырашаная пакуль праблема юрыдычнага адрасу. Цяперашняя адміністрацыя Дому літаратара абяцае заключыць дамову арэнды пасля таго, як пісьменнікі вызваляць бібліятэчнае памяшканне. Аднак прыняць у падарунак 300-тысячны кнігазбор бібліятэкі Беларусі адмаўляюцца. Тым часам пісьменнікі спадзяюцца, што пасля спынення працэсу ліквідацыі грамадскай арганізацыі гэтыя пытанні будуць вырашацца хутчэй.

Перамогу Саюзу беларускіх пісьменнікаў паэт Сяргей Законнікаў пракаментаваў гэтак: “Я думаю, што настане такі час, што Саюз пісьменнікаў ізноў будзе ў сваім доме. А ва ўлады ніколі нават ня ўзнікне думкі пра ліквідацыю старэйшай творчай арганізацыі, якая шмат зрабіла для таго, каб нашая краіна была незалежнай. Сённяшнія ўлады гэтага проста не разумеюць”.

Нагадаем, што 2 сакавіка Гаспадарчы суд Мінску задаволіў пазоў Галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта аб спагнанні з грамадскай арганізацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў 55 мільёнаў рублёў платы за арэнду. Раней, у 1997 годзе, Дом літаратара забралі з падпарадкавання Саюзу беларускіх пісьменнікаў, разам з маёмасцю грамадскай арганізацыі. Цяпер будынак Дому літаратара з’яўляецца ўласнасцю прэзідэнцкай адміністрацыі.

Радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович