диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Крамольнае сеціва выпаляць да каліва?

Беларуская рэчаіснасць, як і колішняя савецкая, змушае чытаць між радкоў. Наўрад ці спантанна міністр інфармацыі даў 16 траўня інтэрв’ю дзяржаўнаму агенцтву БелТА. Наўрад ці выпадкова падкрэсліў, што ў законе аб СМІ, які мяркуецца “ўдасканальваць па артыкулах”, найперш варта рэгламентаваць сферу інтэрнэту.

Крамольнае сеціва даўно муляе ўладам. Асабліва ж адчулі наверсе ягоную небяспеку падчас мінулай выбарчай кампаніі. Ну трэба ж! Гэтак старанна прапалолі напярэдадні друкаваныя медыі, адсеклі бальшыню ад падпіскі ды шапікаў — але поўнага эфекту не дамагліся: незалежная публіцыстыка перакачавала на сайты. Дый грамадзянская супольнасць паказала гэтай вясною сваю здольнасць маланкава ладзіць акцыі пратэсту праз інтэрнэт. Адны флэш-мобы чаго вартыя!

Карацей, стратэгі “абароны інфармацыйнай прасторы” вырашылі: самы час брацца за сеціва! Забараніць немагчыма, такія радыкальныя захады не рызыкуюць рабіць нават тэгеранскія аятолы, а вось “упарадкаваць” — на гэта ў нас вялікія майстры.

Міністр інфармацыі спасылаецца на тое, што заканадаўча рэгуляваць інтэрнэт мусяць многія краіны. І насамрэч, кепска, калі пры дапамозе сусветнага павуціння робіць свае благія справы розная цёмная публіка — ад махляроў і педафілаў да нацыстаў і тэрарыстаў. Так што разумны кантроль у гэтай сферы сапраўды патрэбны.

Але ж якім шляхам пойдзе тут айчыннае чыноўніцтва (мала надзей, што да абмеркавання юрыдычных навэлаў падключаць прафесіяналаў з недзяржаўных СМІ, незалежных экспертаў, увогуле шырокую грамаду)?

Ёсць вялікая засцярога, што шлях абяруць звыклы. Найперш, бадай, запатрабуюць рэгістрацыі практычна ўсіх сайтаў, што больш-менш дыхаюць (незалежна ад спецыфікі — ці гэта інтэрнет-газета, ці проста карпарацыйная старонка). Ва ўсякім разе, пра такія намеры сведчаць ранейшыя варыянты зменаў у закон аб СМІ, што цыркулявалі па ўладных кабінетах мінулымі гадамі.

А далей — да болю знаёмая схема. Любая кампанія рэгістрацыі-перарэгістрацыі ў нашай краіне ператвараецца ў інструмент праполкі, зачысткі — ці то бізнес-прасторы, ці то сферы недзяржаўных арганізацый, ці то, як у дадзеным выпадку, інфармацыйнага абсягу.

А хто не падпарадкуецца, будзе прыцягвацца да адказнасці ўжо ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам аб друку (цяпер жа яшчэ трэба паламаць галаву, каб знайсці зачэпкі для пакарання “дэструктыўных элементаў”, што шчыруюць у сеціве).

Іначай кажучы, ёсць небяспека, што рыхтуецца бізун для віртуальных рэсурсаў з вострым грамадска-палітычным кантэнтам, якія не прыціснеш адмовай з боку друкарні ці саюздрукаў, бо інтэрнэт-выданням гэта ўсё без патрэбы.

Што ж да досведу іншых краін, то нават у Расіі (якая, на думку палітолагаў, усё далей адыходзіць ад дэмакратыі) рэгістрацыя інтэрнэт-выданняў мае не дазвольны, а паведамляльны характар. То бок — добраахвотная. Многія сеціўныя газеты ідуць на яе, бо гэта дае пэўныя бонусы — ў прыватнасці, падатковыя ільготы. Але гвалтам на рэгістрацыю там не гоняць.

Яшчэ болей, у расійскім урадзе лічаць, што тамтэйшы сегмент інтэрнэту — не мае патрэбы ў дадатковым заканадаўчым рэгуляванні”. Пра гэта заявіў нядаўна намеснік кіраўніка Федэральнага агенцтва ў пытаннях друку і масавых камунікацый Андрэй Раманчанка. Ён мяркуе, што “зарэгуляванасць гэтага асяроддзя не пойдзе яму на карысць”. І што многія праблемы мусяць вырашацца праз выпрацоўку супольнасцю карыстальнікаў сеціва пэўных нормаў самарэгулявання.

У нас жа хутчэй упадабаюць кітайскі досвед. Нават сусветныя IT-кампаніі кшталту Google мусяць, як вядома, наступаць на горла ўласнай песні ды ўводзіць у мясцовы сэрвіс электронную аўтацэнзуру з улікам кітайскай спецыфікі. Гаворка ідзе пра афіцыйную палітыку татальнага блакавання непажаданых, небяспечных для дзяржаўнай ідэалогіі рэсурсаў ды жорсткага пераследу аўтараў сеціўнай крамолы. У Кітаі, напрыклад, нічога не знойдзеш праз партал Google, калі ўвядзеш у радок пошуку словазлучэнне “незалежнасць Тайваня” або “незалежны Тыбет”. Існуе там і папярэдняя цэнзура вэб-публікацый грамадска-палітычнага зместу ў адмысловых камісіях. Памятаеце савецкі Галоўліт?

У суверэннай жа Беларусі дасюль было так: несімпатычныя афіцыйнаму боку сайты раптам станавіліся недаступнымі ў вырашальныя дні электаральных кампаній. Але ствараць для незалежных ды апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў такія тэхнічныя перашкоды — занятак нятанны і здольны прыносіць эфект толькі цягам кароткага часу. На кожны прыём знаходзіцца контрпрыём. “Тэхнары”, адказныя за падтрымку гэтых сайтаў, навучыліся даволі ўдала змагацца па законах кібервайны.

Цяпер можа быць створаны заканадаўчы дручок, які стане глушыць крамольныя інтэрнэт-рэсурсы старым рэпрэсіўным спосабам.

Так што варта біць у званы, патрабаваць незалежнай міжнароднай экспертызы меркаваных навэлаў у закон аб СМІ. Дасюль, бадай, менавіта пратэсты нашага цэху незалежных журналістаў ды пазіцыя міжнароднай супольнасці ўтрымлівалі беларускую ўладу ад працягвання ў заканадаўства аб медыях шэрагу новых рэпрэсіўных артыкулаў.

Найлепшым жа вырашэннем праблемы была б распрацоўка новага, канцэптуальна адрознага закона аб СМІ. Такога, які быў бы прадыктаваны клопатам пра свабоду слова, а не пра спакой чыноўніцтва.

www.baj.ru
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович