диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Вячка Целеш ўзнагароджаны найвышэйшай дзяржаўнай ўзнагародай Латвіі, ордэнам Трох Зорак

Грамадскі і культурны дзеяч Латвіі і Беларусі Вячка Целеш за заслугі перад Латвійскай дзяржавай ўзнагароджаны ордэнам Трох Зорак (найвышэйшай дзяржаўнай ўзнагародай Латвіі).

Як пракаментаваў сваю узнагароду спадар Целеш: “Латвійская дзяржава мяне узнагародзіла вышэйшай узнагародай — ордэнам Трох Зорак. Гэта узнагарода ды прызнанне, я лічу, не толькі мяне, але ўсіх беларусаў як у Латвіі, так і ў Беларусі, якія адстойваюць і падтрымліваюць незалежнасць і дэмакратыю ў Латвіі ды Беларусі”.

Вячка Целеш — мастак, педагог, краязнаўца, філакартыст, грамадскі дзеяч. Нарадзіўся 25 верасня 1938 г. у п. Краснасельскі (в. Краснае Сяло) Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці ў Беларусі. 3 1958 г. жыве ў Латвіі.

У 1975 г. скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Іманта Вэцозола, Петэрыса Постажа, Эдварда Грубэ, Уладзіміра Козіна, Конрада Убана, Эдгара Ілтнера, Эдуарда Калныньша i Петэрыса Ўпіціса.

Працуе ў розных жанрах станкавага жывапісу і графікі, а таксама ў экслібрысе. Сябра Саюза мастакоў Беларусі з 1995 года.

Сваю творчасць мастак прысвяціў Беларусі і Латвіі. Больш за 200 сваіх мастацкіх палотнаў В.Целеш прысвяціў Латвіі і яе людзям. Сваімі працамі мастак прадстаўляў латвійскае мастацтва на міжнародных мастацкіх выставах у Пекіне, Канадзе, Італіі, Чэхіі, Японіі, Чэхіі. Яго імя ўнесена ў каталог “Сусветны экслібрыс” (1994—1998), у міжнародны каталог “Мініяцюрная графіка і экслібрыс” (Пекін), “Сусветную энцыклапедыю мастакоў ўсіх часоў і народаў”.

3 1977 г. удзельнічае ў мастацкіх выставах у Лaтвii, Бeлapyci, Эстоніі, Канадзе, Кітаі, Швецыі, Чэхіі, Iтaлii, Pacei i іншых міжнародных выставах. Экспанаваў свае працы на 23 персанальных выставах у Латвіі, Беларусі, Даніі, Канадзе і ЗША, удзельнічаў у 76 рэспубліканскіх і замежных выставах.

Мастацкія творы Вячкі Целеша знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі , у музеі Янкі Купалы ў Мінску, у музеі ў Гродна і іншых дзяржаўных і прыватных зборах Латвіі, Беларусі, Эстоніі, Канады, ЗША, Італіі, Румыніі, Чэхіі, Кітая, Францыі, Ізраіля, Расіі і Даніі.
У 1990 годзе В.Целеш стаў заснавальнікам Міжнароднага аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі “Маю гонар”. Выставы аб’ яднання ладзіліся ў Латвіі, Беларусі, Эстоніі, Літве, Чэхіі.

Аўтар тэкстаў і складальнік кніг “Мінск на старых паштоўках” (1984), “Рыга на старых паштоўках” (1991), “Гарады Беларусі на старых паштоўках” (1984) – гэтая кніга перавыдавалася двойчы, 2-е выданне 2001 года.

За кнігу “Гарады Беларусі на старых паштоўках” Беларускі ПЭН-цэнтр у 2000-м годзе ўзнагароджвае яе аўтара Вячаслава Міхайлавіча Целеша Ганаровай прэміяй імя Францішка Багушэвіча.

Вялікі ўнёсак як арганізатар В.Целеш зрабіў у справу адраджэння беларускай асветы ў Латвіі. Ён узнагароджаны памятным знакам Асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў Латвіі імя Іты Казакевіч. У 1997 годзе за заслугі перад Латвіяй Сайм Латвійскай Рэспублікі прысвоіў Вячаславу Целешу латвійскае грамадзянства.

МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе свайго сябру і паплечніка. Жадаем далейшай плённай дзейнасці на карысць Латвіі і Беларусі. Спадзяемся, што неўзабаве наступяць часы, калі і Беларусь будзе годна адзначаць дасягненні сваіх суайчыннікаў.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович