Задайце пытанне палітыкам

У пятніцу 26 траўня і ў суботу 27 траўня ў “Вакне ў Еўропу”: лідэр аб’яднанай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, сябра ЦК ПКБ Cяргей Вазняк, старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня БСДГ Станіслаў Шушкевіч і Анатоль Лябедзька.

Задайце пытанне беларускім палітыкам да серады 24 траўня і пачуйце адказы ў эфіры Еўрапейскага радыё для Беларусі 26 і 27 траўня!

Пытанні можна пакідаць на сайце Еўрапейскага радыё для Беларусі: http://www.belradio.fm

‹‹ на галоўную | у архіў