Знізіўся кошт кватэр у Мінску
Колькасць кватэр па куплі-продажы знізілася да мінімуму ў траўні,
сітуацыя на рынку нерухомасці кардынальна памянялася ў параўнанні
з канцом мінулага года, калі попыт на кватэры ўзрос неверагодна.
Рост коштаў на кватэры за паўгода склала 15-25 адсоткаў, прычынай
гэтаму было распаўсюджванне чутак аб тым, што на кватэры накладуць
падатак на нерухомасць.
Н.Прасталупаў, старшыня савета Беларускай асацыяцыі “Нерухомасць”,
называе некалькі прычын такой сітуацыі на рынку кватэр. У сярэдзіне
мінулага года прэзідэнт даручыў Ураду падрыхтаваць прапановы па
зніжэнні вартасці жылля. Пакет праектаў нарматыўных актаў ужо падрыхтаваны.
Напрыклад, даказана, што каб задаволіць попыт на жыллё ў Мінску
патрэбна штогод будаваць 1 кв. м на аднаго жыхара.
Дзяржаўныя і камерцыйныя будаўнічыя фірмы гатовыя павялічыць аб’емы
ўводу шматпавярховых будынкаў, калі горад выдзеліць пад іх дастатковую
колькасць пляцовак. Але чыноўнікі гэтага зрабіць не могуць, паколькі
паабяцалі да кожнай будаўнічай пляцоўцы папярэдне падвесці інжынерныя
сеткі. Але ў бюджэце для гэтага грошаў няма.
Новыя праекты будуць накіраваны на вырашэнне дадзенай сітуацыі,
але пры гэтым могуць быць істотна зніжана колькасць будаваных кватэр.
Яшчэ адна прычына зацішша коштаў на рынку нерухомасці — пачаўшыся
перамоўны працэс аб коштах на расійскі газ.
www.tut.by
|