Беларусы згодны аддаць “Газпрому” палову “Белтрансгаза”
Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Уладзімір Семашка заявіў, што рэспубліка
гатова аддаць “Газпрому” палову Белтрансгаза сумеснаму прадпрыемству
“Газпрома” ў абмен на магчымасць штогод дабываць у Расіі 10-12 мільярдаў
кубаметраў газа. Пра гэта пішуць Ведамасці (http://www.vedomosti.ru/)
Прадстаўнікі “Газпрома”, у сваю чаргу, заявілі, што пакуль не
атрымлівалі афіцыйнай прапановы беларускага боку, хаця беларусы
сцвярджаюць, што перамовы ўжо вядуцца. Раней беларускія чыноўнікі
прапаноўвалі пяць сумесных праектаў у абмен на захаванне мінулых
коштаў на газ.
Семашка дадаў, што павышаць кошты на газ для Беларусі да рынкавых
некарэктна, і рэспубліка згодна толькі на падаражанне блакітнага
паліва на 11 адсоткаў, піша Камерсант (http://www.kommersant.ru/).
Сёння Беларусі газ абыходзіцца амаль у столькі ж, як і Маскве.
Паводле www.lenta.ru
|