ЕС праігнараваў канферэнцыю Інтэрпола ў Беларусі

На 35 Еўрапейскую рэгіянальную канферэнцыю Інтэрпола, якая пачалася ў сераду, прыбылі прадстаўнікі толькі 12 з 46 краін рэгіёну. Генеральны сакратар Інтэрпола Рональд Ноубл указаў, што краіны ЕС адмовіліся дасылаць сваіх прадстаўнікоў у Беларусь і парушылі тым самым статут арганізацыі. Рашэнне правесці канферэнцыю ў Мінску было прынятае год назад главамі паліцэйскіх службаў 45 дзяржаў амаль аднагалосна. Р.Ноубл сказаў, што прадстаўнікі Інтэрпола з краін ЕС “павінны паводзіць сябе як прадстаўнікі арганізацыі, а не краін..... Інтэрпол павінен захоўваць палітычны нейтралітэт”. У прэсавым рэлізе (http://www.interpol.int/Public/ICPO/PressReleases/PR2006/PR200618.asp), што размешчаны на сайце Інтэрпола ўказваецца, што не гледзячы на адсутнасць прадстаўнікоў – краін ЕС, канферэнцыя Інтэрпола пройдзе ў адпаведнасці з падрыхтаваным графікам. Абмяркоўвацца на ёй будуць праблемы, найбольш тыповыя для рэгіёна, сярод якіх кантрабанда людзей, распаўсюджванне наркотыкаў і арганізаваная злачыннасць.

Паводле lenta.ru
‹‹ на галоўную | у архіў