У Маскве не далі запаліць свечкі салідарнасці з Беларуссю
16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, расіяне імкнуліся
прайсці да беларускай амбасады ў Маскве, каб запаліць там свечкі
салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, рэпрэсаванымі, сем’ямі
зніклых апазіцыянераў і ўсімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю
ў Беларусі. Але на падыходзе да будынку групу маладых людзей з беларускімі
нацыянальнымі сцягамі спынілі супрацоўнікі міліцыі. Пасля праверкі
дакументаў і “прафілактычных” размоў, да дыппрадстаўніцтва пад’ехаў
аўтобус з супрацоўнікамі міліцыі. Міліцыянты паглядзелі на мірна
стоячых побач з іх калегамі людзей і ўехалі, што выклікала негатыўную
рэакцыю ў некаторых супрацоўнікаў беларускай амбасады.
Паводле www.charter97.org
|