диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Івонка Сурвілла сустрэлася з беларусамі Аўстраліі

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвілла правяла шэраг сустрэч з беларусамі Аўстраліі, на якіх былі абмеркаваныя магчымасці дыяспары ў спрыянні дэмакратызацыі Беларусі. Разам з Івонкай Сурвіллай Сідней і Мельбурн наведаў карэспандэнт "Свабоды" Сяргей Навумчык.

У Сіднеі Івонку Сурвіллу прывітаў старшыня Беларускага грамадска-культурнага клуба Міхась Лужынскі. У будынку клуба адбылася сустрэча з беларусамі Сіднея, падчас якой абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, спосабы, якімі аўстралійская дыяспара можа дапамагчы дэмакратызацыі Бацькаўшчыны.

Аўстралійскія беларусы вялі актыўную выдавецкую дзейнасць, выпускалі часопісы “На варце”, “Лучнік”, бюлетэнь “Новае жыццё”, які цяпер адноўлены намаганнямі прадстаўніка новай хвалі эміграцыі Віктара Кавалеўскага.

Пасля Сыднэя Сурвілла накіравалася ў Мельбурн, які на працягу доўгага часу лічыўся цэнтрам беларускага жыцця Аўстраліі. Старшыня Рады БНР наведала набажэнства ў царкве Трох віленскіх пакутнікаў Беларускай аўтакефаліі. Кіраўнік Федэральнай Рады беларускіх арганізацыяў Аўстраліі Яўген Груша наладзіў прыём з удзелам кіраўнікоў беларускіх арганізацыяў штату Вікторыя. У Мельбурне ўдзельнікі вакальнай групы “Каліна” прадставілі свае песні, выдадзеныя на кампакт-дысках.

У аўторак старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла прыбыла ў Адэлаіду, дзе ў царкве Святых апосталаў Пятра і Паўла адбылося набажэнства, а потым сустрэча з прадстаўнікамі мясцовай беларускай дыяспары.

Паводле Радыё “Свабода”
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович