Прытулак беларускай дэмакратыі на Украіне

Каля 100 прыхільнікаў апазіцыі (у асноўным гэта студэнты), якія прымалі ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў, звярнуліся да прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі з просьбай аб палітычным прытулку. Як паведамляе “ProUA”, 15 траўня апазіцыянеры накіравалі кіраўніку ўкраінскай дзяржавы адпаведны ліст.

У ім удзельнікі акцыі пратэсту адзначылі, што ў Беларусі праходзілі масавыя арышты ўдзельнікаў акцый пратэсту, падчас якіх беларускія праваахоўныя органы збівалі людзей, парушаючы іх правы. Шматлікія студэнты, якія ўдзельнічалі ў акцыях, былі выключаныя з універсітэтаў.

У сувязі з гэтым многім прыйшлося з’ехаць за мяжу. У прыватнасці, шэраг студэнтаў у цяперашні час вучацца ў Літве і Польшчы, але хацелі б перавесціся на Украіну.

Як паведаміў у панядзелак на прэс-канферэнцыі лідэр украінскай радыкальнай арганізацыі “Студэнцкае братэрства” Алег Яцэнка, у Міністэрства адукацыі і навукі заявілі, што вучоба беларускіх уцекачоў магчыма на Украіне нават на бясплатнай аснове, паколькі абедзве краіны з’яўляюцца удзельнікамі СНД.

Як паведамлялася раней, 12 траўня В.Юшчанка заявіў, што Украіна гатова стаць пасрэднікам у дыялогу ўладаў Беларусі і апазіцыі.

Lenta.ru
‹‹ на галоўную | у архіў