диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“КамерсантЪ-Daily”: “Аляксандра Лукашэнку рыхтуюць да недружалюбнага паглынання”

11 траўня “Газпром” адхіліў усе прапановы Беларусі аб умовах захавання для яе нізкіх коштаў на газ. Расійская кампанія працягвае настойваць на ўвядзенні з 2007 года для Беларусі рыначнага кошту на газ. Больш таго, Масква рыхтуецца да шырокамаштабнага эканамічнага ціску на Мінск. Па звестках “Ъ”, прэзідэнт Уладзімір Пуцін на днях распарадзіўся спыніць любое субсідзіраванне беларускай эканомікі. Рэалізацыя гэтых мер пагражае рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сур’ёзнымі зменамі, калі толькі ён не пагодзіцца на стварэнне адзінай дзяржавы на ўмовах Масквы.

Газавы фронт

“Газпром” у перамовах з беларускім бокам ужо выконвае прамое распараджэнне прэзідэнта Расіі. Як стала вядома “Ъ” з крамлёўскіх крыніц, 9 траўня Уладзімір Пуцін падпісаў даручэнне аб кардынальных зменах у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-фінансавай палітыцы Расіі ў дачыненні Беларусі.

Па дадзеных “Ъ”, у дакуменце, у прыватнасці, даручана “прыняць вычарпальныя меры” з мэтай спынення любога прамога або ўскоснага датавання Расіяй эканомікі Беларусі, а таксама спынення рээкспарту або кантрабанды любых расійскіх тавараў (у першую чаргу энерганосьбітаў) праз тэрыторыю краіны. Для выканання гэтых задач трэба правесці рэвізію ўсіх дамоўна-прававых дакументаў, што рэгламентуюць расійска-беларускія гандлёва-эканамічныя адносіны і ўнесці прапановы па іх пераглядзе і змене з мэтай пераходу сувязяў з Мінскам “на прынцыпы рэальнай выгады і сапраўднага раўнапраўя”.

Таваразварот Расіі з Беларуссю ў 2005 годзе перавысіў $15,8 млрд. З іх экспарт склаў больш $10 млрд, імпарт — $5,7 млрд. Беларусь пастаўляе Расіі ў асноўным машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі, харчовыя тавары і сельскагаспадарчую сыравіну. Больш 53% расійскага экспарту ў краіну прыходзіцца на энергарэсурсы. Газу пастаўлена на $949,5 млн., нафты — больш за $4 млрд, электраэнергіі — прыкладна на $220 млн.

Пасля абрання Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі на трэці тэрмін “Газпром” заявіў, што кошт газу для краіны ў 2007 годзе будзе вызначацца па формуле еўрапейскіх кантрактаў і значна падвысіцца. У пачатку траўня Сяргей Купрыянаў называў парадак коштаў у $145 за тысячу кубаметраў (зараз Мінск плаціць $46,68 за тысячу кубаметраў). Раней, каментуючы сітуацыю “Ъ”, ён не выключаў падвышэнне да $230 — у выпадку развіцця сітуацыі па сцэнарыі Украіны. У адказ першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка зазначыў, што максімум, на што гатовая яго краіна, — павысіць кошты на 11%, гэта значыць да $52 за тысячу кубаметраў. 11 траўня ў “Газпроме” заявілі, што кошты плануецца падвысіць утрая.

Нафтавы фронт

Указ Уладзіміра Пуціна аб спыненні рээкспарту датычыць таксама нафты і прадуктаў яе перапрацоўкі. Сёлета ў адпаведнасці з міжурадавай дамовай расійскія нафтавікі павінны паставіць беларускім НПЗ 19,5 млн. т. нафты. Эксперты сцвярджаюць, што рээкспарту расійскай нафты як такога ў краіне няма — “Транснефть” дае нафтакампаніям квоты на прапампоўку роўна тых аб’ёмаў, якія патрабуюцца для мясцовых НПЗ. Разам з тым прысутнічае ўтоеная форма рээкспарту праз экспарт выпрацаваных у Беларусі нафтапрадуктаў. Справа ў тым, што ў адпаведнасці з дамовай, аб мытным саюзе паміж краінамі, экспартныя мыты пры пастаўках нафты ў Беларусь не плацяцца. Падаючы нафту на мясцовыя НПЗ на ўмовах працэсінгу, расійскія кампаніі (дакладней, іх беларускія дачэрнія прадпрыемствы) прадаюць затым частку нафтапрадуктаў на экспарт.

Паводле той жа дамовы аб мытным саюзе, экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты ў Расіі і Беларусі павінны быць уніфікаваныя, але гэтае становішча не выконваецца. Велічыня мыт увесь час мяняецца, у залежнасці ад кошту на рынку нафты, але, па адзнаках экспертаў, беларуская мыта складае прыкладна 75% расійскай; на светлыя нафтапрадукты — каля 50%. Акрамя таго, ПДВ (у Беларусі ён таксама складае 18%), па сутнасці, не плаціцца, ён залічваецца ў мыце. У красавіку Масква ў чарговы раз распачала спробу прымусіць Мінск аддаваць палову экспартнай мыты ў расійскі бюджэт, аднак так і не дабілася гэтага.

Такім чынам, ад адпраўкі нафты ў Беларусь на перапрацоўку і наступнага экспарту нафтапрадуктаў праз яе мяжу расійскі бюджэт зараз не атрымлівае нічога. Аднак расійскім нафтавікам такая схема выгадная з-за нізкай экспартнай мыты на нафтапрадукты, а таксама з-за таго, што кошт на нафту ў Беларусі прыкладна на $20-25 за тону вышэй, чым у Расіі. Таму нафтакампаніі як пастаўляюць нафту на ўмовах працэсінгу, так і проста прадаюць яе беларускім заводам. У цэлым Беларусь экспартуе каля 13 млн. тон нафтапрадуктаў (12,96 млн. тон у 2004 годзе). Афіцыйна, часткі ў гэтых аб’ёмах паставак дачэрніх структур расійскіх кампаній не паведамляецца, але, па ацэнках экспертаў, яна складае каля 60%. Астатняе, за выключэннем невялікай часткі, скіраванай на ўнутраны рынак, экспартуюць беларускія прадпрыемствы, большасць з якіх падкантрольныя дзяржаве. Выгадна гэтая схема і “Белнафтахіму”, уласная здабыча якога — каля 1,8 млн. тон нафты ў год. Купляючы расійскую нафту, кошт на якую для Беларусі ўсё ж такі ніжэй рынкавай, і адпраўляючы яе на перапрацоўку, “Белнафтахім” экспартуе сваю нафту (1,01 млн. тон у 2004 годзе) па рынкавых коштах.

Калі ў Расіі атрымаецца рэалізаваць ужо падпісаныя дакументы, рэнтабельнасць экспарту нафты і нафтапрадуктаў праз тэрыторыю Беларусі стане роўна як і ў Расіі. Расійскія кампаніі ад гэтага пацерпяць, але не моцна — у агульных аб’ёмах іх экспарту пастаўкі ў Беларусь складаюць парадку 7,5%. Акрамя таго, кошт на нафту ў Беларусі хоць і вышэй унутрырасійскага, але ніжэй сусветнага. У студзені — кастрычніку 2005 года кошт паставак расійскай нафты ў далёкае замежжа складала $46 за барэль, у Беларусь — $29, у цэнтральнай Расіі — $22 за барэль. Затое пацерпіць беларускі бюджэт, для якога экспарт нафтапрадуктаў з’яўляецца адной з істотных частак прыбытку.

Павышэнне коштаў на газ ударыць па інвестыцыйнай прывабнасці беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, сабекошт вытворчасці на якіх прыкметна ніжэй чым у Расіі, дзякуючы нізкай вартасці сыравіны і энерганосьбітаў. “Нам прыйдзецца змяніць свае планы адносна набыцця прадпрыемстваў у Беларусі, — гаворыць кіраўнік холдынгу “Помидорпром” Максім Пратасаў. — Пры заяўленым падвышэнні коштаў на энерганосьбіты набыццё там вытворчай пляцоўкі губляе для нас усялякі сэнс. Праўда, беларускія прадпрыемствы ўжо не змогуць пастаўляць сваю прадукцыю па коштах, у сярэднім, на 30% ніжэй”.

Палітычныя манеўры

З павышэннем коштаў на газ і спыненнем субсідзіравання нафтавага экспарту Масква нанясе па А.Лукашэнку сур'ёзны палітычны ўдар. Мінск будзе змушаны альбо пайсці на ўмовы Масквы, альбо апынецца перад тварам магутных эканамічных і сацыяльных узрушэнняў. “З разбурэннем манаполіі на азначэнне канчатковага кошту электраэнергіі для прадпрыемстваў бурыцца ўся сістэма ўлады Лукашэнкі і паданне аб беларускім эканамічным цудзе”, — сцвярджае Кірыла Коктыш з кафедры палітычнай тэорыі МДІМА.

Па крамлёўскіх крыніцах, “адзіны спосаб для Беларусі атрымоўваць газ па ўнутрырасійскіх коштах — гэта ўвайсці ў склад Расіі”. Аншлюс Беларусі эксперты ў Маскве тлумачаць у палітычным аспекце — Уладзімір Пуцін як кіраўнік новай дзяржавы атрымлівае шырокія магчымасці для палітычнага манеўру ў 2008 годзе, калі скончваюцца яго канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Цяперашнія структуры расійска-беларускай інтэграцыі, па звестках “Ъ”, уваходзяць у лік лабістаў гэтага праекту.

Аднак канвертаваць эканамічны прэсінг у палітычную перамогу на беларускім напрамку Крамлю будзе не так проста. Па дадзеных шматлікіх сацапытанняў, на якія спасылаюцца апазіцыя і незалежныя эксперты, грамадская падтрымка ўваходжання ў Расію не перавышае сёння 5-6%, супраць прыкладна 50% шэсць гадоў таму. “Настроі змяніліся, і сёння ў Беларусі суверэнітэт — гэта дадзенасць”, — падкрэслівае Коктыш. Можна быць упэўненымі, што на далучэнне да Расіі Беларусь адкажа магутнай кампаніяй грамадскага супраціву. А па меркаванні Сяргея Калякіна, начальніка штабу экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, Лукашэнка хутчэй пойдзе на эканамічны крызіс і татальную ізаляцыю, чым саступіць уладу Крамлю.

“КамерсантЪ-Daily”

БелТА: беларуска-расійскія адносіны самыя моцныя

Кошты на газ або нафту не паўплываюць на беларуска-расійскія адносіны. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй Паўночна-Заходняй федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі.

“Ніякія газавыя праблемы не змогуць пашкодзіць сяброўству Беларусі і Расіі”, — падкрэсліў прэзідэнт.

“Як бы не складаліся нашы адносіны, ведайце, што ў Беларусі ў вас самыя надзейныя сябры”, — упэўніў Аляксандр Лукашэнка расійскіх гасцей, дадаўшы пры гэтым, што ўбіць клін у супрацоўніцтва Беларусі і Расіі нікому не атрымаецца.

БелТА
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович