Марожанае? Толькі з дазволу ўлады!
12 траўня міліцыя затрымала ўдзельнікаў флэш-мобу, якія елі марозіва
на плошчы імя Каліноўскага (Кастрычніцкай). Удзельнікі сабраліся
ў 19.00 каля знаку «Нулявы кіламетр» пасля чаго пачалі па перыметры
абыходзіць плошчу, паядаючы марозіва. У флэш-мобе прынялі ўдзел
каля 30 чалавек.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільным затрымалі каля 10
(па розных звестках – ад 5 да 15) чалавек. Пераважная большасць
затрыманых – дзяўчаты. Іх завезлі ў Цэнтральны РУУС, адкуль выпусцілі
каля 21.00.
“Наша Ніва”
Фатаздымкі з падзеі ад litota




|