Вучоба ў Польшчы, Літве, Эстоніі і на Украіне

Выключаных па палітычным прычынам студэнтаў гатовыя бясплатна навучаць ВНУ Польшчы, Літвы, Эстоніі і Украіны. Адпаведны дакумент намеснік міністра адукацыі Украіны перадаў Усеўкраінскай маладзёвай арганізацыі “Студэнцкае братэрства”. Дадзеная арганізацыя звярнулася ў Мінадукацыі Украіны з прапановай бясплатна навучаць ва ўкраінскіх ВНУ беларускіх студэнтаў, адлічаных з універсітэтаў за апазіцыйную дзейнасць.

“Студэнцкае братэрства” звярнулася ў міністэрства адукацыі Беларусі пасля ліквідацыі намётавага лагера на Кастрычніцкім пляцы ў Мінску.

У адказ на зварот “Студэнцкага братэрства” Міністэрства адукацыі Украіны прывяло пералік дакументаў і ўмоў, неабходных для пераводу тых, каго праследуюць па палітычных матывах на навучанне ва Украіну. Як паведамляюць “Беларускія навіны”, у ліку такіх дакументаў і ўмоў: асабістая заява, акадэмічная даведка, супадзенне напрамку (спецыяльнасці) падрыхтоўкі, ліквідацыя акадэмічнай запазычанасці.

У той жа час міністэрства адукацыі Украіны звярнула ўвагу, што “навучанне грамадзян замежных дзяржаў (акрамя краін-удзельнікаў СНД) у навучальных установах Украіны здзяйсняецца пераважна на камерцыйнай падставе”. У гэтай сувязі Міністэрства адукацыі Украіны паведаміла, што беларускія студэнты, якія будуць пражываць на тэрыторыі Украіны, або атрымаюць статут уцекача ва Украіне могуць карыстацца правам на адукацыю на ўзроўні з грамадзянамі Украіны.

Раней згоду навучаць беларускіх студэнтаў, выключаных з ВНУ па палітычных матывах, выказала Польшча, Літва і Эстонія.

Паміж тым, у міністэрстве адукацыі Беларусі лічаць удзел студэнтаў у акцыях апазіцыі “праколам” педагогаў і заклікаюць выкладчыкаў даносіць да моладзі аб’ектыўную інфармацыю аб сітуацыі ў краіне.

Паводле www.telegraf.by
‹‹ на галоўную | у архіў