диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

“Бацькаўшчына” можа застацца без памяшкання і без юрыдычнага адрасу

3 траўня 2006 г. МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” атрымала ліст ад камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінская спадчына”. У лісце паведамляецца, што:

“У адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 20 красавіка 2006 года № 766 “Аб зацвярджэнні праектна-каштарыснай дакументацыі і дазволу вытворчых будаўніча-мантажных прац і ўнясенні змен у паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця горада Мінска на 2006 год” КУП “Мінская спадчына” дазволена вытворчасць будаўніча-мантажных прац па аб’екту “Рэканструкцыя з прыстасаваннем будынка № 15 па вул. Рэвалюцыйнай...”

У выніку – “Бацькаўшчына вымушана будзе выселіцца з памяшкання. Пры гэтым застаецца абсалютна незразумелым, ці зможа арганізацыя сюды вярнуцца пасля капрамонту.

Справа ў тым, што 02.04.1992 г. Савет Міністраў прыняў пастанову № 184 “Пытанні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, згодна з якой дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь рэкамендавалася аказаць дапамогу МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” ў стварэнні ў г. Мінску культурнага цэнтру для забеспячэння патрэбаў беларускай дыяспары, а Мінгарвыканкаму даручалася забяспечыць нашу арганізацыю памяшканнем для размяшчэння ствараемага культурнага цэнтру і кіруючых органаў аб’яднання. Па рашэнні Мінгарвыканкама памяшканне па вуліцы Рэвалюцыйнай, 15, было прадстаўлена ў арэнду да 2018 года.

Па стану на 2006 год Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў межах рэалізацыі канцэпцыі Беларускага дома стварыла і актыўна папаўняе архіў, музей, бібліятэку беларускай дыяспары, якой сёння карыстаюцца студэнты і навукоўцы. Створаны інфармацыйны цэнтр, якім назапашаны велізарны банк інфармацыі. Згуртаваннем ужо сабрана ўнікальная база дадзеных беларускіх грамадскіх аб’яднанняў за мяжой, беларускіх бібліятэк, навуковых і культурных цэнтраў, фондаў, помнікаў культуры і архітэктуры.

За перыяд сваёй дзейнасці МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” выконвае праграмы, якія маюць дзяржаўнае значэнне, ўнікальныя па сваім характары. “Бацькаўшчына” сёння з’яўляецца адзіным грамадска-актыўным цэнтрам па супрацы з беларускімі асяродкамі за мяжой, які мае добрую рэпутацыю сярод розных беларускіх дыяспар у свеце.

Зараз жа “Мінская спадчына” хоча ў аднабаковым парадку скасаваць дамову арэнды, хаця юрыдычных падставаў, адпаведна вышэй узгаданым дамове з Мінгарвыканкамам і пастанове Савету Міністраў, такім дзеянням няма.

Для нас страта дамовы аб арэндзе — гэта страта юрыдычнага адрасу. Наколькі цяжка ў сённяшніх умовах атрымаць яго грамадскаму аб’яднанню — ведаюць многія.

Кіраўніцтва “Бацькаўшчыны” прыкладае ўсе намаганні, каб не толькі знайсці новае памяшканне, але і захаваць існуючую дамову арэнды, бо гэта крайне важна не толькі для самой арганізацыі, але і для існавання Беларускага дому, які ў гэтым памяшканні цягам апошняга часу ствараецца.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”,
Прэс-сакратар Д. Сацукевіч
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович