Флэш-мобы будуць праводзіцца арганізавана
Апошнія месяцы такая форма выраза мірнага пратэсту як флэш-моб,
становіцца ў Беларусі ўсё больш папулярнай. Зараз на базе штаба
руху дэмакратычных пераменаў “За волю” ствараецца цэнтр па правядзенні
акцый мірнага пратэсту — палітычных флэш-мобаў.
Па паведамленні сайта лідэра аб’яднаных дэмакратычных сіл, экс-кандыдата
ў прэзідэнты Аляксандра Мілінкевіча, плануецца, што цэнтр будзе
каардынаваць дзейнасць усіх ініцыятараў і ўдзельнікаў флэш-мобаў,
а таксама стане банкам ідэй, дзе кожны зможа прапанаваць свой варыянт
правядзення акцый. У метах бяспекі ўдзельнікаў акцый, іх канцэпцыя
будзе разглядацца юрыстамі на прадмет адпаведнасці беларускаму заканадаўству.
Пры гэтым будуць строга выконвацца правілы ананімнасці і бяспекі,
каб месца і час правядзення флэш-мобаў было вядома толькі непасрэдным
яго ўдзельнікам.
Цэнтр не збіраецца абмяжоўваць сваю дзейнасць арганізацыяй флэш-мобаў.
Створаны з ліку добраахвотнікаў, ён дасць магчымасць праводзіць
і іншыя акцыі, у тым ліку масавыя, паведамляецца на сайце А.Мілінкевіча.
Паводле сайту http://by.milinkevich.org/
і БелаПАН
|