У Беларусі павялічаны ліміт недэкларуемага ўвозу валюты
У Беларусі ліміт недэкларуемага ўвозу замежнай валюты ў рэспубліку
павялічаны ў тры разы — з 3 да 10 тысяч даляраў ЗША. Аб гэтым Белапан
паведаміў кіраўнік упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Анатоль
Драздоў.
Дадзенае рашэнне ўтрымоўваецца ў сумеснай пастанове Нацбанку і
Дзяржаўнага мытнага камітэту, у адпаведнасці з якім былі ўнесены
змены ў інструкцыю аб парадку перамяшчэння інвалюты і беларускіх
рублёў фізічнымі асобамі праз мытню Беларусі.
Па словах А.Драздова, прынятае рашэнне дазволіць палегчыць умовы
перасячэння мяжы насельніцтвам, а таксама, магчыма, будзе спрыяць
прытоку замежнай валюты. Пры гэтым ліміт недэкларуемага вывазу замежнай
валюты з Беларусі не змяніўся і складае 3 тысячы даляраў ЗША, удакладнілі
ў Нацбанку.
БелаПАН
|