“Міжнародная амністыя” прызнала вязнямі сумлення яшчэ пяць беларусаў
Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала вязнямі
сумлення яшчэ пяць беларусаў — арыштаваных апазіцыйных лідэраў Аляксандра
Бухвостава, Вінцука Вячорку, Зміцера Дашкевіча, Сяргея Калякіна
і Аляксандра Мілінкевіча.
Нагадаем, што ўсе яны былі асуджаны за ўдзел у несанкцыянаваным
мітынгу ў межах акцыі “Чарнобыльскі шлях”, 26 красавіка побач з
будынкам прэзідыўму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Па меркаванні арганізацыі, беларускія палітыкі былі затрыманы “выключна
за тое, што скарысталіся сваімі правамі на волю збораў, асацыяцый
і выразаў”. У заяве “Міжнароднай амністыі” паказваецца, што затрыманні
— “частка дзяржаўнай палітыкі, скіраванай на мінімізацыю любой апазіцыйнай
дзейнасці і палітычнага іншадумства ў Беларусі”.
Так, беларускія ўлады “наўмысна аказваюць на людзей ціск і не дазваляюць
выкарыстаць свае асноўныя правы”. “У выніку мы бачым якое працягваецца
падаўленне ў Беларусі вольнага грамадскага дыялогу і дзейнасці,
што не можа не выклікаць турботу міжнароднай супольнасці”, — гаворыцца
ў паведамленні арганізацыі.
У сувязі з гэтым “Міжнародная амністыя” заклікала міжнародную грамадскасць
звяртацца да беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, генеральнага
пракурора Пятра Міклашэвіча і амбасадаў Беларусі з патрабаваннем
неадкладна вызваліць арыштаваных, а таксама з напамінам таго, што
беларускі бок ратыфікаваў міжнародную канвенцыю аб грамадзянскіх
і палітычных правах, 19-ы артыкул які гарантуе волю выраза.
Мяркуецца таксама заклікаць беларускія ўлады “спыніць ціск на апазіцыйных
актывістаў і грамадзянскае грамадства і дазволіць правядзенне вольных
і дэмакратычных дыскусіяў дзейнасці ў краіне”.
Варта адзначыць, што раней “Міжнародная амністыя” прызнавала вязнямі
сумлення Аляксандра Васільева, Валера Леванеўскага, Андрэя Клімава,
Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Міхася Марыніча, Юрыя Бандажэўскага
і іншых палітыкаў.
БелаПАН
|