Імёны старых новых міністраў

З былых 47 рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання ў Беларусі зараз будзе 39. Асноўнымі органамі становяцца міністэрствы і дзяржаўныя камітэты. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт А.Лукашэнка на нарадзе з новым складам Рады міністраў.

Па яго словах, змены ў структуры Саўміна дазволілі трохузроўневую сістэму кіравання ў рэспубліцы замяніць двухузроўневай.

Гаворачы аб занесеных зменах у кадравы склад урада, Лукашэнка падкрэсліў, што ў працы галоўнага эканамічнага штаба краіны забяспечаны прынцыпы пераймання і ў той жа час кадравага аднаўлення.

Упершыню ў склад урада Беларусі ўвайшлі Віктар Бура — намеснік прэм’ер-міністра, Аляксандр Азярэц — міністр энергетыкі, Мікалай Панцялей — міністр сувязі і інфарматызацыі, Уладзімір Патупчык — міністр працы і сацыяльнай абароны, Васіль Жарко — міністр аховы здароўя і Аляксандр Селязнёў — міністр архітэктуры і будаўніцтва.

“Яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў я не хаваў, што прэм’ер-міністрам будзе Сяргей Сідорскі і большасць чальцоў урада застанецца на сваіх пасадах”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што падставай для такога рашэння служыў той факт, што Саўмін паспяхова выканаў напружаную праграму мінулай пяцігодкі і ўпэўнена забяспечыў добры старт у цяперашняй.

БЕЛТА
‹‹ на галоўную | у архіў