Ціск на сваякоў Казуліна
Аднаго пляменніка Аляксандра Казуліна звольнілі з працы, другога - размяркоўваюць у Хойнікі.
Аляксей Казулін, пляменнік былога кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, быў звольнены з працы ахоўніка адразу ж, як выйшаў пасля 10-сутачнага арышту. Другі пляменнік Аляксандра Казуліна, таксама Аляксандр, які вучыцца на пятым курсе юрыдычнага факультэту Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту, атрымаў размеркаванне ў Хойнікі ці Брагін.
На папярэднім размеркаванні яму прапанавалі знайсці самастойна іншае месца для навучання, аднак у МУСе, дзе ён знайшоў такое месца, яму праз дзень адмовілі. Канчатковае рашэнне аб размеркаванні Аляксандра Казуліна чакаецца гэтымі днямі, паведамілі прэс-цэнтру Хартыі'97 у Камітэце ў абарону рэпрэсаваных .
http://www.charter97.org |