Фотаэнцыклапедыя “Нашы касцёлы”

Грэка-каталіцкая парафія іконы “Маці Божае Нястомнае Дапамогі” прапануе вашай увазе свой праект: кампакт-дыск “Фотаэнцыклапедыя “Нашы касцёлы” — вынік працы 76 фотамастакоў. З блаславенства архімандрыта Сяргея Гаекі, Апостальскага Візітатара для грэка-каталікоў Беларусі.

У пэўнай ступені ўсе каталіцкія архітэктурныя даведнікі з’яўляюцца перавыданнямі серыі кніг ксяндза Я.Жыскара (Jozafat zyskar) «Nasze koscioly», Warszawa-Petersburg, 1912—1914 г. Кампакт-дыск таксама грунтуецца на слынных тамах, але ўжо амаль праз 100 гадоў і ў выглядзе электроннай фотаэнцыклапедыі.

У выданне увайшлі ўсе аб’екты, якія на сёння ёсць каталіцкімі, ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзены касцёлу. Увайшло ўсё, за што можа зачапіцца фотакамера, нават калі гэта толькі падмуркі, ці пагорачак ад былой каплічкі. У дадатак да дыску падаецца невялічкі фотаспіс сёння дзейных грэка-каталіцкіх (уніяцкіх) святыняў і 20-хвілінны фільм-прэзентацыя.

Чатыры гады безперапыннай працы, 870 аб’ектаў (касцёлы, кляштары, капліцы), сотні артыкулаў, 4100 фатаграфій. Прыкладна 400 аб’ектаў, якія змяшчае энцыклапедыя, не магчыма знайсці а ні ў водным энцыклапедычным даведніку. Асноўныя аўтары фатаграфіяў (Андрэй Дыбоўскі, Дзяніс Салаш, Уладзімер Багданаў і Канстанцін Шастоўскі) праехалі ажно 200 000 кіламетраў!!!

Прэзентацыя фотаэнцыклапедыі адбудзецца 30 красавіка (нядзеля) а 13 гадзіне ў тэатральнай залі Чырвонага касцёла.

Дзяніс Салаш
Выдавец: грэка-каталіцкая парафія іконы Маці Божае Нястомнае Дапамогі.
E-mail: hramy2006@gmail.com , тэл: 337 54 38, 283 80 08.
‹‹ на галоўную | у архіў