У абарону газеты “Наша Ніва”

Заява

Таварыства беларускай культуры ў Літве і Таварыства беларускай мовы Віленскага краю выказваюць рашучы пратэст супроць спробаў Беларускіх уладаў прыпыніць выданне папулярнай, адзінай незалежнай беларускамоўнай газеты “Наша ніва”.

“Наша Ніва”, якая сёлета адзначае свой 100-гадовы юбілей, была заснавана ў Вільні і адыграла гістарычную ролю ў фарміраванні літаратурнай беларускай мовы, спрыяла развіццю беларускай нацыі, мацавала добрасуседскія адносіны паміж беларускім і літоўскім народамі — нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага.

Патрабуем спыніць хвалю антыбеларускай кампаніі, што прывяла амаль да поўнай ліквідацыі беларускага незалежнага друку, драматычнага стану беларускай мовы як у навучальных установах, так і ў грамадскім жыцці Рэспублікі.

Вільня 19 красавіка 2006 году

Рада Таварыства беларускай культуры ў Літве
Рада Таварыства беларускай мовы Віленскага краю
‹‹ на галоўную | у архіў