“Сэрца Чарнобыля” ў Варшаве
26 красавіка, у сераду, на 20-годдзе Чарнобыльскай трагедыі, варшаўская беларуская арганізацыя “Беларуская ініцыятыва” запрашае на паказ фільма “Сэрца Чарнобыля”. Паказ пачнецца а 18-й гадзіне ў Цэнтры спатканняў “Chlodna 25” (рог вул. Zelaznej). Уваход вольны.
16 гадоў пасля Чарнобыльскай трагедыі рэжысёр Mariann De Leo з камерай накіравалася да шпіталяў, дзіцячых дамоў, псіхіятрычных шпіталяў і да ўсіх выселеных людзей. Узнагародай за фільм стала атрыманне прэміі Оскар у 2004 г. у намінацыі дакументальных фільмаў. |