Вялікдзень
Са зварота айца А.Надсана
“Вялікдзень – свята пераходу ад няволі смерці да свабоды вечнага жыцця, свята аднаўлення ўсяго тварэння ў Хрысце Ісусе... Нядаўна ў Беларусі адбываліся падзеі, пра якія загаварыў увесь свет, калі сотні беларусаў, пераважна юнакоў і дзяўчат, апынуліся ў вязьніцы за тое, што жадалі лепшае долі для свайго народу. Мяне ўразілі словы адной маладой пацярпелай, якая на пытанне карэспандэнта як яна сябе адчувала ў турэмнай камеры, адказала: "Мы адчувалі сябе свабоднымі". Мне здаецца, што ў сваім разуменьні свабоды яна вельмі блізка падышла да разумення сутнасці Вялікадня. Дык вось такога разумення свабоды, што ідзе ў пары з духоўным разняволеннем, хочацца пажадаць усім нам у гэты радасны дзень уваскрасення Хрыстовага. Хрыстос уваскрос!”
Айцец Аляксандар Надсан.
Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы
(Лондан, Англія)
Са звароту святара Яна Майсейчыка
“…Ад шчырага сэрца зычу Вам, каб аблічча ўваскрослага Госпада было заўсёды зьвернута да Вас, Вашых родных і блізкіх, і каб Ён ва ўсе дні Вашага жыцця ўмацоўваў Вас у добрым здароўі, дабрабыце і хрысціянскай любові.
Боская Ласка ўваскрослага Госпада Хрыста, Ягонага вечнага Айца і жыцьцядайнага Сьвятога Духа з Вамі.”
святар Ян Майсейчык,
пробашч беларускай парафіі Ўваскрасеньня Хрыстовага
(Антверпен, Бельгія)
Віншаванне з Літвы
Шаноўныя і дарагія сябры! Віншую з Вялікоднымі святамі. Згадаю Вам добраго здароўя, аптымістычнага настрою і поспехаў, у так патрэбнай Беларусі, патрыятычнай працы.
Хвёдар Нюнька,
Старшыня Таварыства беларускай культуры Літвы
Служба ў Антверпене
У Дзен Святой Пасхі ў грэка-каталіцкай беларускай парафіі Уваскрасення Хрыстова г. Антверпена ўзгадвалі зніклых і зняволенных. Службу вёў святар Ян Майсейчык.
Ігар Лязарцук
|