ПАСЕ пагадзілася забыць аб “падтасоўцы” выбараў Лукашэнкі

ПАСЕ запрасіў на тэрміновыя дэбаты па сітуацыі ў Беларусі лідэра апазіцыі Аляксандра Мілінкевіча і спікера палаты прадстаўнікоў парламента Уладзіміра Канаплёва, абвешчанага ў ЕС асобай нон-грата.

Як перадае РІА Навіны са спасылкай на старшыню расійскай дэлегацыі ў ПАСЕ Канстанціна Касачова, старшыня парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэр ў аўторак раніцай накіраваў запрашэнні прадстаўнікам Беларусі ўзяць удзел у тэрміновых дэбатах па сітуацыі ў краіне, прызначаных на чацвер.

Касачоў таксама паведаміў, што па просьбе расійскай дэлегацыі зменена фармуліроўка пытання па сітуацыі вакол Беларусі. Раней яно гучала як “Аб падтасоўцы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі”, а зараз — як “Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў”. Менавіта ў такоў фармуліроўцы пытанне будзе разглядацца ў ПАСЕ.

Раней улады большасці еўрапейскіх краін і ЗША аб’явілі, што згодныя з довадамі беларускай апазіцыі, якая назвала вынікі прэзідэнцкіх выбараў сфальсіфікаванымі.

Lenta.ru
‹‹ на галоўную | у архіў