диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

Спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Саюза і ЗША

Рада Еўрапейскага саюза зацвердзіла сёння спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за ўдзел у фальсіфікацыях вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу. У спісе, нягледзячы на патрабаванні Польшчы, Славаччыны і Літвы яго пашырыць, апынулася 31 асоба на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Прадстаўнік МЗС Польшчы Павал Дабравольскі заявіў, што Варшава і надалей будзе дамагацца пашырэння спіса. "Наш, польскі спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы, шырэйшы. Цяпер тэарэтычна тыя грамадзяне Беларусі, якіх ў спісе няма, а ёсць у нашым, могуць праляцець над нашай тэрыторыяй, прыкладам, у Нямеччыну, але мы спадзяемся і будзем весці такія размовы, каб спіс Еўрасаюзу быў пашыраны".

У сваю чаргу, у каментарах польскіх экспертаў у міжнародных справах гучыць пэўнае здзіўленне пазіцыяй Еўрасаюзу. Па словах былога намесніка амбасадара Польшчы ў Беларусі Марака Буцька: "Еўрасаюз чарговы раз паказаў, што няма ніякай волі да рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі. Забарона на ўезд для 31 асобы - санкцыя сімвалічная, якая асабліва рэжыму не пашкодзіць, бо спіс закароткі, а за ім не пайшлі санкцыі эканамічныя - замарожванне рахункаў. Брусель зрабіў абсалютны мінімум - менш проста ўжо нельга было. Прыкладам Польшча выступала за больш рашучыя захады, але пераканаць іншых не ўдалося."

Міністры Рады Еўрапейскага саюзу асудзілі ўжыванне беларускімі ўладамі сілы супраць удзельнікаў мірных дэманстрацыяў, арышты беларусаў і грамадзян краін Еўрасаюзу, а таксама заклікалі неадкладна вызваліць усіх палітзняволеных і спыніць пераслед за выказванне грамадзянамі ўласных поглядаў.

"Маючы на ўвазе апошнія падзеі, Рада вырашыла ўвесці санкцыі ў дачыненні да прэзідэнта Лукашэнкі, прадстаўнікоў беларускага кіраўніцтва, адказных за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў і стандартаў у галіне правоў чалавека, а таксама рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Асобы, чые імёны знаходзяцца ў далучаным спісе, маюць забарону на ўезд на тэрыторыю краінаў Еўрасаюза, супраць іх ня выключаныя таксама далейшыя захады", - гаворыцца ў заяве Рады Еўрасаюза.

Забарона на ўезд пачынае дзейнічаць ад часу прыняцця.

Спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за ўдзел у фальсіфікацыях вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюзу:

1. Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт
2. Генадзь Нявыглас, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта
3. Натальля Пяткевіч, намесьнік кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта
4. Анатоль Рубінаў, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта
5. Алег Праляскоўскі, начальнік ідэалагічнай управы Адміністрацыі прэзідэнта
6. Аляксандр Радзькоў, міністр адукацыі
7. Уладзімер Русакевіч, міністр інфармацыі
8. Віктар Галаванаў, міністр юстыцыі
9. Аляксандр Зімоўскі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі
10. Улазімер Канаплёў, спікер Палаты прадстаўнікоў
11. Мікалай Чаргінец, дэпутат Савета Рэспублікі
12. Сяргей Касьцян, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
13. Міхаіл Орда, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
14. Мікалай Лазавік, сакратар ЦВК
15. Пётар Міклашэвіч, Генеральны пракурор
16. Алег Сліжэўскі, начальнік управы грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі
17. Аляксандр Харытон, галоўны спецыяліст управы грамадскіх аб'яднанняў Міністэрства юстыцыі
18. Яўген Смірноў, намеснік старшыні Вышэйшага гаспадарчага суду
19. Надзея Реўцкая, суддзя Маскоўскага суду Менску
20. Мікалай Трубнікаў - суддзя Партызанскага суда Менску
21. Мікалай Купрыянаў - намеснік генеральнага пракурора
22. Сцяпан Сухарэнка - старшыня КДБ
23. Васіль Дземянцей - намеснік старшыні КДБ
24. Леанід Козік - старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
25. Аляксандр Каляда - кіраўнік Берасцейскай абласной выбарчай камісіі
26. Мікалай Усаў - кіраўнік Гомельскай абласной выбарчай камісіі
27. Леанід Лучына - кіраўнік Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі
28. Таццяна Краўчанка - кіраўніца Менскай гарадской выбарчай камісіі
29. Уладзімер Курловіч - кіраўнік Менскай абласной выбарчай камісіі
30. Мікалай Мяцеліца - кіраўнік Магілеўскай абласной выбарчай камісіі
31. Міхаіл Пішчулёнак - кіраўнік Віцебскай абласной выбарчай камісіі

Паводле радыё "Свабода"
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович