диаспора РБ Минск Менск белорусская диаспора
МГА "ЗБС "Бацькаўшчына" - міжнароднае грамадскае аб'яднанне, дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае 135 арганізацый з 28 краін свету

Бібліятэка МГА ЗБС Бацькаўшчына


Навіны (галоўная) Архіў навін Хто мы Хронiка дзейнасцi З'езды беларусаў свету Кантакты Банкаўскія рэквізіты Архіў бюлетэня
Гісторыя Галерэя дзеячаў База дадзеных Сайты дыяспары Перыёдыка Могілкі Помнікі
Грамадскія арганізацыі СМІ Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Даведнік
"НІВА" "БЕЛАРУС" "Крывія"
Еўрапейскае радыё для Беларусі Радыё "Рацыя" "Радыё Швецыя" Радыё "Палонія" Deutsche Welle

90-БНР

Беларускі Інтэрнэт

"Уздым" - "Крок", Даўгаўпілс-Вісагінас: сяброўства працягваецца

Вясну мы пачалі не толькі "Гуканнем вясны", якое паказалі нашым сябрам-беларусам у сельскай мясцовасці нашага раёна, але і чарговым выездам да нашых сяброў у літоўскі горад Вісагінас, дзе паспяхова і плённа працуе беларускі Цэнтр культуры "Крок" - адна з самых актыўных грамадскіх арганізацый горада. У Вісагінасе мы правялі запланаваную ў мінулым годзе вечарыну беларускай культуры. Зала на 400 месцаў у мясцовым кінатэатры ледзьве памясціла ўсіх жадаючых, што яскрава сведчыць аб вялікай папулярнасці беларускага Цэнтра сярод насельніцтва. Творчыя калектывы беларускага Цэнтра культуры горада Даўгаўпілса ("Купалінка", "Ластаўкі", саліст Павел Прозар, ансамбль акардэаністаў) спявалі беларускія песні для сваіх суайчыннікаў у гэтым літоўскім горадзе, дзе таксама як і ў нас 10 % насельніцтва складаюць беларусы. Канцэрт праходзіў у атмасферы незвычайнай цеплыні і прыязні і доўжыўся амаль дзве гадзіны. Палова песень, якія выконвалі даўгаўпілчане, была на словы Станіслава Валодзькі. Трэба адзначыць, што яны вельмі спадабаліся ўсім прысутным. Наш паважаны паэт паступова становіцца усё больш вядомым паэтам-песеннікам. Ягоныя песні кранаюць душу беларуса, які апынуўся па волі лёсу за мяжой, бо яны пра родную Бацькаўшчыну, пра каханне, пра родных і блізкіх людзей, пра тое, што засталося на радзіме, але навекі ў нашых сэрцах.

Пад час гэтай вечарыны было праведзена таксама і сумеснае паседжанне рады двух таварыстваў. Ёсць дамоўленасць на правядзенне агульных мерапрыемстваў на літоўска-латышскім памежжы. Наступнае - Купалле, накшталт як гэта было ў мінулым годзе ў пасёлку Демене з боку Латвіі.

Плённае супрацоўніцтва на ніве развіцця беларускай культуры і асветніцтва ў Прыбалтыцы дае свае вынікі. Нам ёсць чаму павучыцца адзін у аднаго.І мэта ў нас адна - актыўна інтэгравацца, мець гонар лічыць сябе беларусамі, якія маюць вялікую культуру і гісторыю.

Мы вельмі ўдзячны нашым сябрам-"крокаўцам" за цёплы прыём, за іх шчырасць і сардэчнасць, за гасціннасць, за ўсё тое, што нас аб'ядноўвае. І галоўнае, за тое, што яны былі ініцыятарамі правядзення і сумесных паседжанняў саветаў дзвюх суполак, і сумесных мерапрыемстваў не толькі ў Даўгаўпілсе-Вісагінасе, але і проста ў любым пасёлку латышска-літоўскага памежжа. У новым годзе мы жадаем ім творчых поспехаў у іх працы дзеля захавання і развіцця беларускай на прасторах той краіны, дзе яны маюць гонар жыць, працаваць, расціць сваіх дзяцей.

Таццяна Бучэль
Літва, Даўгаупілс, "Уздым"
Красавік 2006
‹‹ на галоўную | у архіў

 

№ 6, чэрвень 2008
[ PDF ]
архіў бюлетэня
Запоўніць картку...

Па пытаннях беларусаў замежжа...

Па захаванні Беларускага дому...

15–16 снежня 2007
Беларуская эканамічная і палітычная мадэль: сучаснасць і перспектывы трансфармацыі:


Што рабіць з вёскай?
(дадана 17.01.08)

усе круглыя сталы

Віктар Кавалеўскі
Аўстралія і іміграцыя

Леанід Лыч
І на чужыне пачуваліся беларусамі

Леанід Лыч
Руская культура на Беларусі: плюс ці мінус?

Янка Запруднік
УДЗЯЧНАСЬЦЬ – МАСТАЦТВА ДУШЫ або Чаму беларусы ня ўмеюць дзякаваць?

Аляксандар Адзінец
Запавет эмігранта

 
Галоўная - Хто мы - Бібліятэка - Кантакты - Хронiка дзейнасцi - З`езды - Сайты беларуская дыяспары
zbsb [@] tut.by - zbsb [@] lingvo.minsk.by
Rating All.BY биографии белорусских писателей, мордкович