Увазе студэнтаў, выключаных з ВНУ
Вядзецца збор інфармацыі пра студэнтаў ВНУ, каледжаў, тэхнікумаў, ПТВ, што зазналі пераслед (былі арыштаваныя, збітыя, адлічаныя) падчас прэзідэнцкай кампаніі і пасля яе. Калі вы былі выключаныя са сваёй навучальнай установы, то можаце працягнуць навучанне за мяжой.
Тэлефон для даведак: 8-029-612-57-38 (Людміла), e-mail: asipienka@yahoo.com.
Нагадаем, што 30 сакавіка Аляксандр Мілінкевіч і прэм’ер-міністр Польшчы Казімеж Марцінкевіч у прысутнасці рэктараў шасці найбуйнейшых польскіх універсітэтаў падпісалі Дэкларацыю аб стварэнні фонду дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага. Беларусы могуць разлічваць прыкладна на 300 месцаў у польскіх ВНУ — ім будуць аплачаны кошты навучання і пражывання ў Польшчы. Ад ліпеня ў польскіх ВНУ пачнуцца курсы польскай мовы для беларускіх студэнтаў. Пачатак заняткаў — 1 кастрычніка
http://www.nn.by |