Сенатар Чаргінец заверыў калег, што такой асобы, як Сяргей Атрошчанка, “увогуле не існуе”

3 красавіка, выступаючы не пленарным паседжанні трэцяй сесіі Савета Рэспублікі, намеснік пастаяннай камісіі па міжнародным справам і нацыянальнай бяспекі Мікалай Чаргінец развянчаў чуткі аб смерці ў адной з мінскіх бальніц удзельніка акцыі апазіцыі 25 сакавіка ў сталіцы, нейкага Сяргея Атрошчанка. “Гэта выдумка, чарговая хлусня”, — заявіў ён.

Нагадаем, што з 25 сакавіка ў інтэрнэце распаўсюдзілася інфармацыя аб тым, што гарадзенец Гродзенскай вобласці С.Атрошчанка быў жорстка збіты ў выніку сутыкнення міліцыі з дэманстрантамі на праспекце Дзяржынскага. Ні Атрошчанка, ні яго сваякоў нікому пакуль знайсці не давялося.

Па словах М.Чаргінца Міністэрству унутраных спраў і пракуратары давялося даказаць, што, па-першае, “ніхто не памёр”, па-другое, “ ніякага Атрошчанка ў бальніцы не было” і, па-трэцяе, “такога Сяргея Атрошчанка ўвогуле не існуе”.

Пры гэтым кіраўнік парламенцкай камісіі заклікаў праваахоўныя органы даць прававую адзнаку дзеянням тых, хто распаўсюджвае інфармацыю паклёпніцкага характару, якая наносіць значную шкоду іміджу краіны.

На паседжанні сесіі Савета Рэспублікі прысутнічаў генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч, які паведаміў, што 25 сакавіка пашкоджанні атрымалі восем супрацоўнікаў міліцыі і некалькі удзельнікаў акцыі, але ніхто не знаходзіцца ў цяжкім стане. Па яго словах, па фактам учынення групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак, і хуліганства узбуджаны крымінальныя справы. У гэты час вядзецца папярэдняе расследаванне.

БелаПАН
‹‹ на галоўную | у архіў