Фонд Wolna Bialorus (Вольная Беларусь) Праграма падтрымкі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў і іх сем’яў на Беларусі

Праграма мае на мэце дэманстрацыю салідарнасці і аказанне маральнай і матэр’яльнай падтрымкі асобам, якія з нагоды сваіх дэмакратычных поглядаў былі рэпрэсаваны рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, а так сама інфармаванне польскай грамадскай думкі пра парушэнне правоў чалавека і грамадзяніна ў Беларусі і ініцыіраванне публічнай дыскусіі па гэтых пытаннях.

Падтрымкай могуць карыстацца:
? Ахвяры рэпрэсіяў (асобы якія адбылі зняволенне па палітычных матывах).
? Сем’і асобаў, якія на дадзены момант адбываюць пакаранне, ці знаходзяцца пад арыштам па палітычных матывах.

Фонд прапануе:
Побыт у Польшчы на працягу двух (да чатырох) тыдняў, пад час якога магчыма:
? Навуковая стажыроўка/практыка як ў дзяржаўных так і прыватных інстытутах і навуковых установах, гэтак жа і ў няўрадавых арганізацыях Польшчы;
? удзел у інфармацыйных спатканнях, прысвечаных Беларусі;
? атрыманне медыцынскай дапамогі і матэр’яльнай падтрымкі.

Механізм прыёму заяваў:
Кандыдата на атрыманне дапамогі можа прапанаваць як сам пацярпелы ці ягоныя сваякі, так і адна з беларускіх праваабарончых арганізацый, удзельніц праграмы.

Неабходныя дакументы:
? Заявачная форма
? Рэкамэндацыя адной з беларускіх арганізацыяў

Дакументацыя дадатковая — інфармацыя з прэсы, ці судовыя пастановы, якія сведчаць пра атрыманае пакаранне, а так сама пра дзейнасць пацярпелай асобы.

Крытэрыі прызнання стыпендыяў:
Рашэнне пра выдзяленне стыпендыяў будзе прымаць грамадская Рада Праграмаў Фонду, якая складаецца з экспертаў у справах Беларусі.

Падставай для рашэння аб прызнанні стыпендыі будзе змест формы для заяўкі.

Форма для заяўкі:

1. Імя, прозвішча пацярпелага:

2. Адрас жыхарства:

3. Месца працы/прафесія, дзейнасць грамадская ці палітычная:

4. За што быў рэпрэсаваны:

5. Від рэпрэсіяў і юрыдычная падстава:

6. Рэкамендацыя ад праваабарончай арганізацыі з Беларусі
(Назва арганізацыі, якая рэкамендуе):

7. Прозвішча і подпіс асобы, якая рэпрэзентуе гэтую арганізацыю:

8. Хто павінен скарыстаць з праграмы: пацярпелы/сям’я

9. У якім тэрміне можа знаходзіцца ў Польшчы:

10. Пажаданні па праграме побыту: (тут трэба даць падрабязнаю інструкцыю, каб можна было сістэматызаваць выбар у адпаведнасці з нашымі магчымасцямі)

11. Дата заяўкі:

12. Прозвішча і кантактныя дадзеныя асобы, якая складала заяўку:

Заяўкі дасылаць: fundusz@eedc.org.pl

Праграма рэалізуецца ў цесным супрацоўніцтве з асноўнымі беларускімі праваабарончымі арганізацыямі.
Патранат арганізацыйны над акцыяй: Grupa Zagranica і
ініцыятыва Wolna Bialorus.
Арганізатар тэхнічны: Таварыства Усходнееўрапейскі
Дэмакратычны Цэнтр (EEDC)
Каардынатар праграмы: Jan Mencwel

‹‹ на галоўную | у архіў